banner1 banner1 banner1

15.11.2007

Схема для трэцяга тэрміна Пуціна знойдзеная

13:31, — Палітыка

Схема для трэцяга тэрміна для прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна знойдзеная, сцвярджае "Независимая газета": Пуцін-дэпутат зможа балатавацца ў прэзідэнты без абмежаванняў, калі спачатку сыдзе ў адстаўку. Дадзеную версію паведамілі адразу некалькіх дэпутатаў. Яе ж назвала і крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта. Тое, што сцэнар рэальны, пацвердзіў і кіраўнік РСПП Аляксандр Шохін, які ў 1999 годзе дакладна прадказаў дату датэрміновай адстаўкі Барыса Ельцына.

Сутнасць схемы такая. Падвядзенне вынікаў парламенцкіх выбараў адбудзецца пасля старту прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Такім чынам, калі Пуцін возьме дэпутацкі мандат, а значыць, сыдзе ў адстаўку з пасады прэзідэнта, датэрміновыя выбары апошняга абвешчаныя быць не могуць – бо ўжо будуць прызначаныя тэрміновыя. У гэтым выпадку для Пуціна не будзе дзейнічаць спецыяльная норма закона, якая забараняе балатавацца на датэрміновых выбарах датэрмінова прэзідэнту, які пайшоў у адстаўку, чыё рашэнне і стала прычынай экстранай кампаніі. А канстытуцыйная забарона аднаму чалавеку займаць пасаду прэзідэнта РФ больш за два тэрміны запар такім чынам таксама будзе абыдзеная – бо Пуцін стане ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў якасці звычайнага дэпутата, паведамляе NEWSru.com.

Крыніца НГ, блізкая да адміністрацыі, заявіла газеце, што Пуцін пакуль канчатковага рашэння не прыняў: "Прэзідэнт вагаецца, хоць у яго асяродку лічаць, што іншай магчымасці захаваць яго ў якасці лідэра нацыі няма". Пуцін можа нават не браць дэпутацкага мандата, а проста прыкладна да сярэдзіны снежня выпусціць указ аб сваёй адстаўцы. "Натуральна, гэта будзе не проста так, а пасля таго, як "Единая Россия" атрымае на выбарах 2 снежня аглушальную перамогу, а самога прэзідэнта папросіць застацца масавы народны рух", – удакладніў суразмоўца НГ. Паводле яго дадзеных, падмурак пад усерасейскае народнае маленне ўжо падводзіцца, а скончаны ён будзе пасля таго, як 21 лістапада ў Лужніках рух прыхільнікаў ЕР арганізацыйна зліецца з рухам "За Пуціна", які мусіць афіцыйна ўтварыцца ў чацвер, 15 лістапада.

Піар-абалонка аб'явы Пуціна аб змушанай згодзе з галоўным патрабаваннем народа можа нагадваць перадвыбарны з'езд ЕР 1 кастрычніка, калі кіраўніка дзяржавы атакавалі ткачыхі, даяркі і акадэмікі. Усё гэта можа быць наладжанае як экспромт-рашэнне пасля прамой рады з народнымі масамі. Газета сцвярджае, што "ніякіх іншых варыянтаў пуцінскай будучыні ў Крамлі ўжо і не разглядаюць".

Шохін пацвердзіў, што ў законе аб выбарах прэзідэнта ёсць "фортачка", якая дазваляе Уладзіміру Пуціну балатавацца на трэці тэрмін у сакавіку 2008 года. Але абмовіўся: "Гэта, мабыць, усё-ткі не будзе адпавядаць духу Канстытуцыі і можа быць успрынятае ў грамадстве як свайго роду злоўжыванне правам".

Тым не менш Шохін упэўнены: папярэднія заявы Пуціна пра тое, што прэзідэнтам у 2008 годзе стане іншы чалавек, "плюс яго жаданне прадэманстраваць, што ў краіне выбудаваная палітычная сістэма, якая спакойна пераносіць электаральныя цыклы", – усё гэта гаворыць супраць сцэнару літаральнага разумення Канстытуцыі. Кіраўніку РСПП больш па душы варыянт, калі Пуцін можа ўзначаліць урад, паўнамоцтвы якога будуць змененыя.

The Financial Times бачыць Пуціна на чале "Единой России"

Калі Пуцін мае намер захаваць уладу – а відавочна, што ён гэтага жадае, – верагодна, будзе лепш, калі ён стане кіраваць з дапамогай наяўных інстытутаў, а не з-за куліс у якасці, напрыклад, кіраўніка нейкай з дзяржаўных арганізацый накшталт "Газпрома".

Прэзідэнт Пуцін карыстаецца падтрымкай амаль 70% расейцаў і, верагодна, зможа давесці колькасць дэпутатаў "Единой России" да двух трацін Думы – менавіта столькі неабходна, каб змяніць канстытуцыю і пераразмеркаваць уладу, мяркуе брытанская The FinancialTimes. Пры такім сцэнары "Единая Россия", раней безыдэйная прылада ў руках Пуціна, надоўга ператворыцца ў кіруючую партыю. Прычым падобная яна будзе не столькі на Кампартыю мінулага, колькі на Інстытуцыйна-рэвалюцыйную партыю, якая правіла ў Мексіцы большую частку мінулага стагоддзя, мяркуе брытанская газета. (Поўны тэкст на сайце InoPressa.ru.)

Зрэшты, Шохін лічыць такі варыянт неспрыяльным для прэзідэнта: "У народа існуе ідэасінкразія да часоў КПСС". Варыянт Пуцін-прэм'ер ён не лічыць доўгатэрміновым, прадбачачы, што прыкладна ў сярэдзіне новага электаральнага цыклу цалкам магчымыя датэрміновыя выбары і прэзідэнта, і парламента.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4911)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4711)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4375)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4212)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4127)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4089)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4014)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3569)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3265)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3014)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: