Можа хопіць спісваць усё на замежжа?
- 15.11.2007, 14:20
Газета “КП в Беларуси” напісала пра чарговае падаражанне мяса ў краіне. “На мінулым тыдні ў Беларусі падаражэлі самыя апетытныя кумпякі і балыкі. Уся справа ў тым, што іх запісалі ў дэлікатэсы. А з дэлікатэсаў бяруць больш падаткаў у казну – ПДВ не 10% , а 18%. Дэлікатэснымі сёння лічацца мясныя прадукты без штучных дадаткаў: шынка, карэйка, паляндвіца і г.д”, – піша газета і адзначае, што ў будучыні нам варта чакаць падвышэнні цэн на ўсе віды мяса.
Прычыны падаражання газета прыводзіць дзіўныя: «Прычына ў тым, што за мяжой цана на мясныя прадукты апошнім часам вырасла. 13 лістапада першы намеснік міністра гандлю Беларусі Міхаіл Свянціцкі звярнуў увагу на праблему несанкцыянаванага вывазу мясамалочнай прадукцыі за мяжу: – Забароннымі мерамі гэтае пытанне не вырашаецца. Рашэнне – у эканамічнай плоскасці... Выраўноўванне цэн гэтую праблему можа зняць, – заявіў намеснік міністра».
Затое на пытанне, чаму ў Беларусі даражэе мяса, адказалі наведвальнікі форума «Комсомолки». Прыводзім найбольш цікавыя адказы.
Алеся : Зрэшты, у будучыні нам варта чакаць падвышэнні цэнаў на ўсе віды мяса. Прычына ў тым, што за мяжой цана на мясныя прадукты апошнім часам вырасла. Не скажу за іншае замежжа. Але я жыву ў Гішпаніі і купляю мяса ( свініна - карэйка) па 2.95 еўра за кілаграм ужо 3 год. На астатнія гатункі мяса цана таксама не змянялася . За гэты год цана паднялася толькі на курэй, у сярэднім на 0.50 цэнтаў. Можа, хопіць спісваць усё на замежжа???
Моніка: Ні слова пра тое, у якім стане беларуская эканоміка, і што неўзабаве цэны стануць касмічнымі. Ужо становяцца! І не столькі з прычыны сусветных тэндэнцый, колькі праз пралікі нашага «рулявога». А тут яшчэ санкцыі з усіх бакоў...
Стася: Цэны за мяжой выраслі.... Так вы не блытайце ўзровень жыцця, за мяжой зарплата лекара або настаўніка не 300 у.е. вышэйшая....Можа ў нас зарплаты ўзраслі, а? Ці ўзровень жыцця падняўся і людзі "бязбольна" змогуць папесціць сябе свінінкай? Для сацыяльна неабароненых пластоў насельніцтва выхад адзіны – ешце бульбу (калі накапалі ў гародзе), не накапалі – смакчыце лапу! Мяса ў нас – дэлікатэс!
Goga: Замежжа ва ўсім вінаватае! Не чытаюць яны нашу прэсу і не глядзяць БТ! Адгэтуль і рост цэнаў у іх! Хоць я не разумею, прычым яны да нас? Яны што, ад нас ужо сталі мясапрадукты катрабандай да сабе вазіць? Або нашы ламануліся з каўбасой у Еўропу? Вечна нейкія левыя прычыны і адмазы, абы сваю дурасць чымсьці растлумачыць!
Demon: Ёсць выхад! Давайце пусцім чутку пра ачагі каровінага шаленства і птушынага грыпу. Мяса і малако патаннее, а расейцы і ўкраінцы самі, за свае бюджэтныя, устрояць на межах адпор беларускім прадуктам.
ABC: Хто-небудзь з вышэйшых чытае гэтыя водгукі? Да якога часу яны нам будуць казаць, што наш дабрабыт расце з кожным днём? Саромеюся спытаць – гэта з якіх такіх прыбыткаў мы разбагацелі??!! Вышэйшыя спадары, ці не здаецца вам, што з такім вар'яцкім ростам цэнаў у нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве гэтыя Вашы дэлікатэсы зжаруць чарвякі? Прычым – бясплатна
Аляксандр: Цэны яны выраўноўваюць, так, а вось зарплаты, дзякуючы прасавецкай палітыцы, МЕНШЫЯ чым у нармальных, дэмакратычных краінах у некалькі разоў! Зарплаты выраўноўваць НЕ жадаюць – толькі ў 2010 годзе АБЯЦАЮЦЬ зрабіць сярэднюю зарплату ў 500 баксаў! Не хочуць у НАС развіваць канкурэнцыю, захоўваюць МАНАПАЛІЗМ, не хочуць стварыць спрыяльныя ўмовы для бізнэсу, для прадукцыйнай і сумленнай працы!