Да канца года падаражэе бензін
3
15:57, — Эканоміка
Паводле пастановы кабінета міністраў Расейскай Федэрацыі, з 1 снежня 2007 года да 80,7 даляра за тону падвышаецца экспартная пошліна на нафтапрадукты. Нагадаем, што цяпер пошліна складае 73,3 даляры.
Павялічваецца адпаведна і стаўка экспартнай пошліны. На светлыя нафтапрадукты яна складзе 197,8 даляра (цяпер – 181), на цёмныя – 106,6 (цяпер – 97,5).
Эканаміст, кіраўнік даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў «Радыё Свабодзе», што падвышэнне цэн на імпартаваныя энерганосьбіты беларускія спажыўцы адчуюць ужо сёлета.
«Кожнае падвышэнне цэн у Расеі адразу ж адбіваецца на цане энерганосьбітаў у Беларусі. Справа ў тым, што Расея арыентуецца на сусветны рынак нафтапрадуктаў, дзе нафтаўвесь час даражэе. А Беларусь толькі атрымоўвае тое, што ёй прапаноўваюць, і нічога не можа змяніць.
Бо ў нас практычна няма сваёй нафты, мы змушаныя прымаць знешнюю цану як дадзенасць. Па сутнасці, гэта адзін з складальнікаў агульнага росту цэн у нашай краіне. Таму я лічу, што цягам месяца-двух у Беларусі вырастуць цэны як на паліва, так і на ўсю астатнюю прадукцыю, дзе ёсць паліўны складальнік», – выказаў упэўненасць эканаміст.





