9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Калі ў каго ёсць лішнія грошы – мы адвядзем месца»

6

Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння перад кіраўнікамі мясцовых органаў улады задачы па стварэнні новых працоўных месцаў у малых гарадах і ў сельскай мясцовасці, вырашэнню пытанняў у жыллёва-камунальным сектары і ў сферы сацыяльнага абслугоўвання.

"Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што ў будучым годзе ў Беларусі мае адбыцца палітычная кампанія – парламенцкія выбары, забеспячэнне якіх згодна з заканадаўствам ляжыць на органах улады", – паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы ў чацвер па выніках разгляду А.Лукашэнкам кадравых пытанняў.

Падчас сустрэчы новымі кіраўнікамі гар- і райвыканкамаў А.Лукашэнка звярнуў адмысловую ўвагу на выкананне яго даручэнняў па навядзенні парадку на зямлі.

"Я даў такое даручэнне, а ў нас сталі рабіць, як заўсёды: і платы, і частаколы, і лазні, і яшчэ нейкія пабудовы пачалі бульдозерамі знасіць. Але тут трэба акуратна разабрацца: законна людзі нешта зрабілі ці не. Ёсць месцы, дзе людзі дзесяцігоддзямі, стагоддзямі жылі на беразе таго ж возера. Не будзем жа мы рэзаць гэта ўсё па жывым", – сказаў прэзідэнт. Паводле яго слоў, "трэба разумна да гэтага падысці: бывае, што чалавек купіў дом, паставіў альтанку замест адрыны. Некаторыя службоўцы кажуць: маўляў, адрына была тут – гэта нармальна, а альтанку нельга – яе трэба знесці. У той самы час некаторых службоўцаў, якія пад Менскам і вакол буйных гарадоў абгрунтаваліся, тых абыходзяць бокам – яны ж, маўляў, начальнікі", – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што "праверка выканання прыродаахоўнага заканадаўства павінна служыць народу". "Наводзьце парадак, усё павінна быць справядліва. Прадстаўнікі ўлады на месцах за гэта адказваюць. Нікому не дадзенае права ўзводзіць асабнякі і яшчэ на 10 метраў палі забіваць і нешта на вадзе будаваць. Калі ў кагосьці ёсць лішнія грошы – мы адвядзем месца, там і будуйце", – адзначыў А.Лукашэнка.

Паводле яго, па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема эканоміі рэсурсаў. "Навядзіце на месцах парадак у выкарыстанні цеплавой і электраэнергіі. Трэба эканоміць і разлічваць толькі на сябе", – заявіў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках