banner1 banner1 banner1

16.11.2007

Расея прыпыніць дзеянне ДОВСЕ 12 снежня

8:21, — Палітыка

Расея прыпыніць дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДОВСЕ) 12 снежня. Гэта чарговым разам пацвердзіў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пасля сустрэчы з сваім фінскім калегам Ілккам Канервам.

Сяргей Лаўроў растлумачыў, што ў Расеі абмяркоўваюць ДОВСЕ з двух пунктаў гледжання. Па-першае, старая дамова паміж НАТА і Варшаўскім блокам стала «поўнай бяссэнсіцай», бо Варшаўскай дамовы больш няма, і ўсе яе ўдзельнікі ўступілі ў НАТА, акрамя Расеі. У гэтых умовах заставацца ў старой дамове, азначала б паказаць, што ў Расеі «ёсць праблемы з самапавагай і разумовымі здольнасцямі», – працягнуў міністр.

Па-другое, паводле яго слоў, Расея, Украіна, Беларусь і Казахстан ратыфікавалі адаптаваную да сучасных рэалій дамову, а краіны НАТА не зрабілі гэтага і сыходзяць ад ратыфікацыі па надуманых прычынах.

Лаўроў, якога цытуе ІТАР-ТАСС, зноў падкрэсліў, што яго краіна не карыстаецца правам поўнага выхаду з Дамовы, а захоўвае надзею на пераадоленне крызісу.

Развязанне ж праблемы па ДОВСЕ, на думку Сяргея Лаўрова, залежыць ад партнёраў. «Мы здаволеныя тым, што ў наяўных умовах у партнёраў, краін НАТА выяўляецца разуменне, што неабходна дзейнічаць, – сказаў міністр. – Гэта залежыць ад іх, яны павінны проста ратыфікаваць адаптаваны дакумент». Калі ратыфікацыя пройдзе, то адаптаваны дакумент уступіць у сілу, паабяцаў кіраўнік расейскага знешнепалітычнага ведамства. Ён бачыць гэта рашэннем праблемы.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11313)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6604)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5138)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4802)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4236)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4143)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4095)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4008)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3750)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3271)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: