У «сябрах» – Лівія і Венесуэла
1- 16.11.2007, 9:14
Два новыя Таварыствы сяброўства будуць створаныя да канца года – "Беларусь-Венесуэла" і "Беларусь-Лівія". Пра гэта паведаміла сёння ў Менску старшыня прэзідыума Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова на IX справаздачна-выбарнай канферэнцыі.
На мерапрыемстве падведзеныя вынікі дзейнасці Беларускага таварыства сяброўства за 2002-2007 гады. Цяпер у складзе БелТС працуюць 36 таварыстваў сяброўства, 6 абласных аддзяленняў і Менская гарадская арганізацыя. Колькасць іх з кожным годам павялічваецца. Пашыраецца і кола замежных партнёраў – у апошнія гады наладжаныя кантакты з калегамі з Кітая, В'етнама, Кіпра, Францыі, ФРГ. Сярод праграм, якія рэалізуюцца таварыствам, – культурныя, адукацыйныя і гуманітарныя, партнёрскія паміж пародненымі гарадамі, паведамляе БелТА.
Н.Іванова адзначыла актыўную працу таварыстваў сяброўства Беларусі з В'етнамам, Нямеччынай, Арменіяй, Сербіяй, Турэччынай, Бельгіяй, Ізраілем, Украінай і інш. Актывісты таварыстваў – вядомыя пісьменнікі, паэты, мастакі, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты – уносяць уклад у развіццё народнай дыпламатыі.