9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замарожванне актываў «Белнафтахіма» не звязанае з венесуэльскім праектам

У амбасадзе ЗША ў Беларусі паведамілі, што рашэнне Вашынгтона замарозіць актывы "Белнафтахіма" не тычацца беларуска-венесуэльскага праекту. "Рашэнне аб замарожванні актываў "Белнафтахіма" на тэрыторыі ЗША не з'яўляецца прэвентыўнай мерай у дачыненні беларуска-венесуэльскага праекту здабычы нафты ў даліне ракі Арынока", – адзначылі ў амбасадзе.

На пытанне пра тое, на каго менавіта распаўсюджваюцца санкцыі – на "Белнафтахім" як юрасобу ці на яго даччыныя прадпрыемствы ў Расеі, Украіне, ЗША – у амбасадзе адказалі: "Юрысдыкцыя Злучаных Штатаў распаўсюджваецца на тое, што знаходзіцца на тэрыторыі ЗША і што мае дачыненне да амерыканскіх грамадзян". Паведамленне амбасады ЗША са спасылкай на "Інтэрфакс" паведамляе беларуская служба Радыё "Свабода".

У аўторак, 13 лістапада, адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". Прычынай гэтага амерыканскія ўлады назвалі тое, што канцэрн кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам. Уведзеныя міністэрствам фінансаў ЗША санкцыі тычацца ўсіх прадстаўніцтваў "Белнафтахіма" ў Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расеі і Кітаі, а таксама амерыканскага даччынага падраздзялення канцэрна Belneftekhim USA. Як вядома, ЗША патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў.

Напярэдадні намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмер адзначыў: новыя санкцыі звязаныя з тым, што беларускія ўлады адмовіліся выпусціць на свабоду палітвязняў.

"Я шкадую, што палітвязні не былі вызваленыя, наадварот, мы бачылі, што рэжым узмацніў ціск на апазіцыю і актывістаў няўрадавых арганізацый", – заявіў прадстаўнік дзярждэпа ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках