banner1 banner1 banner1

16.11.2007

Кабякоў: Перад намі ставяць вар’яцкія задачы (Відэа) 11

10:35, — Эканоміка

На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы на павышаных танах гаварыў не толькі кіраўнік дзяржавы, але і міністры. Калі яны … спрачаліся з Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пачынаў сустрэчу з міністрамі ў сваім стылі, злёгку "зачапіўшы" Расію згадкай пра патанулыя караблі ў Керчанскім праліве. Наша эканоміка не тоне!

– Узяць краіну за руку і правесці гэты карабель, каб ён не разбіўся і не патануў, як гэта было ў Керчанскім праліве, гэта важная і няпростая задача, — пачаў Аляксандр Лукашэнка.

Але затым тэлекамеры выхоплівалі напружаныя твары міністраў і незадаволенага Лукашэнка. Міністры паспрабавалі растлумачыць прэзідэнту, што той паставіў ім "вар'яцкую" задачу, паведамляе Еврорадио. Асабліва эмацыйна гэта атрымалася ў віцэ-прэм'ера Кабякова:

— Можна, вядома, паставіць вар'яцкую задачу, я перапрашаю, сабе такую… Зрабіць у наступным годзе гандлёвае сальда дадатнае, яшчэ плюс 700 мільёнаў долараў. Але яно не будзе зроблена!!! Таму што мы тады правалім іншыя паказчыкі!!! Можна ў якасці прыярытэтнай задачы зрабіць сальда. Але мы тады загубім тэмпы росту, загубім інвестыцыі. Усё ж павінна збалансавацца ў эканоміцы.

— Што вы мне тут распавядаеце, — не слухаў Лукашэнка. — Падвысіліся выдаткі — падвышайце кошт продажны. Ці я няправільна разважаю з пункта гледжання эканомікі?

— Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, гэта кан'юнктура, і тут мы не можам дыктаваць са сваім коштам на рынку, — спакойна спрабаваў растлумачыць што да чаго міністр эканомікі Мікалай Зайчанка. За што і быў абвінавачаны прэзідэнтам у… залішнім даверы да эканамічных законаў.

— Ды вы не дыктуйце, вы прадайце даражэй. Дарагі мой! Гэта для кафедры ўніверсітэта вось цяпер вы кажаце, — адмаўляўся верыць міністру прэзідэнт. — Вы проста прадайце больш. Трэба было трактары, аўтамабілі, харчаванне прадаваць даражэй. Вы можаце сказаць — гэта цяжка. А хто кажа, што лёгка?

Самая загадкавая фраза прагучала ад намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Леаніда Анфімава. Ён выказаў меркаванне, што ўрад можа не разумець, чым "пагражае бягучая сітуацыя":

— Або ўрад слаба ўяўляе сабе, чым пагражае бягучая сітуацыя, або, можа быць, бачыць таемныя схаваныя спружыны, націснуўшы на якія можна выраўнаваць становішча?

Беларусам бы таксама хацелася ведаць, чым «пагражае», але гэта засталося па-за кадрам….

Напісаць каментар (11)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11493)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6739)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5236)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4859)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4182)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4120)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4036)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3782)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3317)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: