Акцыя ля амбасады Беларусі ў Маскве: арыштаваныя толькі лукашысты (Фота)
13:22, — Палітыка
Прыхільнікі і супернікі Лукашэнкі сышліся ля сцен беларускай амбасады ў Маскве. Моладзевы рух "Абарона" правёў каля амбасады акцыю салідарнасці з беларускай апазіцыяй. Як паведамляе карэспандэнт Лента.Ру з месца падзей, у ёй узялі ўдзел дзесяць чалавек, яны асвісталі амбасаду і выкрыквалі лозунгі: "Жыве Беларусь!" і "Беларусь – у Еўропу!".
Пракрамлёўскі рух "Россия молодая" правёў ўласную контракцыю: яго актывісты раскідалі каля амбасады ўлёткі з лозунгам "Памаранчовы дурнап'ян, валі за акіян". У гэтай контракцыі ўзялі ўдзел 10 чалавек, пяцёра з іх былі затрыманыя.
Пра затрыманні актывістаў «Абароны» не паведамляецца.
"Абарона" прымеркавала сваю акцыю да дня салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі, які апазіцыянеры адзначаюць у 16 дзень кожнага месяца.




