9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шахце ў Данецку загінулі больш за 70 гарнякоў (Фота)

Колькасць ахвяр выбуху на шахце ім.Засядзькі ў Данецку (Украіна) павялічылася да 72 чалавек. Лёс яшчэ 23 гарнякоў пакуль невядомы.

357 шахцёраў паднятыя з шахты, з іх 28 шпіталяваныя (27 – у стане сярэдняга цяжару ад вострага атручвання руднічным газам, яшчэ адзін – у вельмі цяжкім стане ад апёкаў і траўм).

Нагадаем, 18 лістапада ўначы на шахце імя А.Засядзькі на гарызонце 1078 пры правядзенні прац адбыўся выбух метана-паветранай сумесі. Паводле дадзеных МНС Украіны, на момант аварыі пад зямлёй знаходзіліся 456 гарнякоў, у тым ліку на аварыйных участках – 186.

Усяго за перыяд з 1999 года на шахце Засядзькі адбыліся 4 буйныя аварыі. 24 траўня 1999 года ў выніку выбуху метану на шахце загінулі 50 гарнякоў. У выніку выбуху 19 жніўня 2001 года загінулі 55 чалавек і 10 – зніклі без весткі. 31 ліпеня 2002 года на шахце падчас правядзення прац на глыбіні 977 метраў адбыўся выбух, у выніку якога 20 шахцёраў загінулі і два атрымалі траўмы. 20 верасня 2006 года ў выніку чарговай аварыі загінулі 13 гарнякоў.

Найбуйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Украіны аварыя адбылася ў сакавіку 2000 года на шахце ім. Баракава ў Луганскай вобласці. У выніку выбуху метану і вугальнага пылу там загінулі 80 гарнякоў.

Фота yahoo.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках