Сідорскі ляціць да Лужкова
1
10:22, — Палітыка
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыбудзе ў аўторак у Маскву з працоўным візітам, паведаміў РІА “Новости” прадстаўнік амбасады Беларусі ў РФ.
Кіраўнік беларускага ўрада разам з мэрам Масквы Юрыем Лужковым возьме ўдзел у працы 12-га пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва рэспублікі і расейскай сталіцы.
На пасяджэнні гаворка пойдзе пра супрацоўніцтва ў навуковай, інавацыйнай і харчовай сферах, узаемадзеянне на спажывецкім рынку, рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў у Менску і Маскве.
Паводле вынікаў пасяджэння савета плануецца прыняць прагнозныя паказчыкі ўзаемных паставак прадукцыі на 2008 год, а таксама змяненні і дадаткі ў праграмныя мерапрыемствы Беларусі і Масквы па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарна-культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва на 2007–2009 гады.
Адбудзецца ўзнагароджанне беларускіх і маскоўскіх прадпрыемстваў ганаровымі дыпломамі савета "За ўкладанне ў развіццё гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і г. Масквой" па выніках 2007 года.




