9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасаду ЗША і менскі аэрапорт «мініравалі»

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу чалавека, які паведаміў пра мініраванне будынка амбасады ЗША ў Менску і Нацыянальнага аэрапорта “Менск”, распавялі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

"Папярэдне ўсталяванае, што званок пра тое, што замінаваныя будынак дыпмісіі ЗША ў Менску ў Нацыянальны аэрапорт Менск здзейсніў менчук, які мае другую групу інваліднасці па псіхічных захворваннях", – сказалі ў МУС. "Цяпер вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы", – сказалі ў міністэрстве.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, "у мінулую нядзелю невядомы патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што будынак амбасады ЗША ў Менску і Нацыянальны аэрапорт “Менск” замінаваныя".

"На месца здарэння выязджалі групы размініравання, выбухныя прылады знойдзеныя не былі", – сказалі ў МУС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках