9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» цямніць...

7

«Газпром» прагназуе сярэднееўрапейскую цану на газ у 2008 годзе ў памеры 300 даляраў за тысячу кубаметраў. Пра гэта на мінулым тыдні заявіў намеснік старшыні праўлення расейскага газавага холдынгу Аляксандр Мядзведзеў. Пры гэтым кошт газу для Беларусі будзе прывязаны да яго цаны ў Польшчы.

Нешта «Газпром» цямніць. Каментуючы агенцтву БелаПАН праблему кошту газу для Беларусі ў 2008 годзе, прадстаўнікі «Газпрома» зноў адмовіліся агучваць сярэднееўрапейскую цану на газ і адзначылі, што кошт газу для Беларусі будзе прывязаны да цаны на газ для Польшчы, піша a href=http://gazetaby.com>«Салідарнасць».

У прэс-службе кампаніі растлумачылі, што для еўрапейскіх краін цана «ўсюды свая». І, хоць існуе паняцце "сярэднееўрапейскай цаны, але яна не агучваецца". Што тычыцца Беларусі, то кошт будзе вызначацца «зыходзячы з цаны на газ для Польшчы за вылікам транзіту плюс паніжаючы каэфіцыент».

Нагадаем, што, паводле дамоўленасцяў, падпісаных паміж «Газпромам» і Беларуссю 31 снежня 2006 года, у 2008 годзе кошт на газ павінен скласці 67% ад цаны на еўрапейскім рынку за вылікам транспартных выдаткаў.

Дзіўна, што сярэднееўрапейская цана для прэс-службы «Газпрома» стала «каменем перапоны», бо яшчэ тыдзень таму намеснік старшыні праўлення расейскага газавага холдынгу Аляксандр Мядзведзеў называў яе журналістам. Па словах Мядзведзева, прагназаваная сярэднееўрапейская цана ў 2008 годзе складае 300 даляраў.

Ці тое цана, агучаная Мядзведзевым, неканчатковая, ці тое ў «Газпрома» і ўрада Расеі яшчэ няма пэўнай пазіцыі па пытанні наконт таго, што рабіць з коштам газу для Беларусі ў будучым годзе? Бо, нягледзячы на тое, што на двары другая палова лістапада, пытанне аб цане на газ для нашай краіны так і не вырашанае. Гэта прымушае нервавацца беларускі ўрад, які, не ведаючы дакладную лічбу, не можа прадставіць пэўны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучы год.

Расейскі бок, у сваю чаргу, першапачаткова прасіў беларусаў набрацца цярпення, матывуючы гэта тым, што праславутая сярэднееўрапейская цана на газ стане вядомая толькі ў снежні.

Што тычыцца цэны на газ у Польшчы, то, па словах Уладзіміра Пуціна, гэтая краіна ў 2007 годзе купляе ў Расеі газ па 270 даляраў за тысячу кубаметраў. Як раз у канцы 2006 года польскі газавы манапаліст PGNiG і расейская кампанія "Газпромэкспарт" абвясцілі пра змяненне формулы цаны на газ, які пастаўляецца ў Польшчу.

У выніку атрымліваецца, што калі зыходзіць з агучанай Мядзведзевым сярэднееўрапейскай цаны ў 300 даляраў, то цана на газ для Беларусі (67%) складзе 201 даляр за тысячу кубаметраў. Калі зыходзіць з агучанай Пуціным цаны на газ для Польшчы ў 2007 годзе, то Беларусі давядзецца купляць газ па цане прыкладна ў 181 даляр за тую ж тысячу кубоў.

Ва ўсялякім выпадку, гэта больш, чым прагнозы ў 120-150 даляраў, якія гучалі раней.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках