banner1 banner1 banner1

2.11.2007

«Капітал» Ляпісаў перамог на RAMP 2007 (Відэа)

9:25, — Культура

Сталі вядомымі вынікі ўручэньня расейскай прэміі Rock Alternative Music Prize (RAMP) 2007: Ролік «Ляпісаў» «Капітал» узяў прыз у намінацыі «Кліп году».

Узнагароды прэміі музычнага канала А1 уручалі ў апошні дзень кастрычніка ў маскоўскім клюбе «Б1 Maximum». У в­ідэа-нарэзцы пра кліп «Капітал» разважаньнямі дзяліліся такія відныя дзеячы шоў-бізу, як прадусар «Чайфу» Дзьмітрый Гройсман, лідэр «Несчасного случая» Аляксей Кортнеў, паэтэса Маргарыта Пушкіна, музычныя крытыкі Арцемій Троіцкі, Барыс Барабанаў і Капіталіна Дзелавая. Такія нарэзкі былі пра кожнага намінанта, але, бадай, толькі ў выпадку «Капіталу» экспэрты прадэманстравалі абсалютную аднагалоснасьць — кліп спадабаўся ўсім, павеламляе сайт generation.by.

Самі «Ляпісы» прыехаць не змаглі, таму за прызам у цішотцы з надпісам «ТТ-34» выйшаў прэс-аташэ Аляксандр Бергер.

Сяргей Міхалок глядзеў інтэрнэт-трансьляцыю цырымоніі:

«Я лічу, што гэта, перш за ўсё, узнагарода рэжысэра Лёшы Церахава — мабыць, гэта самы альтэрнатыўны чалавек з усіх, каго я ведаю», — лічыць Міхалок. «А ўвогуле на кліпе Капітал час ставіць кропку — у нас два новых відэа на падыходзе!»

Крыху пра сам Rock Alternative Music Prize: заснаваная прэмія была ў 2005 музычным каналам А1. Сёлета была ўжо трэцяя цырымонія, адметнасьцю гэтага году сталі дзьве новыя намінацыі: «Respect RUнета» і «Отцы Рока».

Адкрыцьцём году стаў гурт «Море», а «Underground act году» — каманда «Сакура».

Акрамя «Капіталу» на «Кліп году» прэтэндавалі, сярод іншых, Кіпелаў «Не сейчас», Animal Джаz «Три полоски», Jane Air «Супер звезда» - вельмі сур'ёзныя супернікі.

Па два прызы ўзялі Lumen («альбом году» і «гурт году») і Animal Jazz (гіт году і саўндтрэк году, за песьню да фільму «Графіці»). Лепшым замежным выканаўцам у намінацыі «International Акт году» быў названы гурт Korn.

Прызы ў новых намінацыях дасталіся Земфіры ў «Respect RUнэта», і Кіпелаву ў «Отцы Рока».

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12216)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5148)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5039)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4685)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4147)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3743)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3742)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3538)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: