banner1 banner1 banner1

20.11.2007

Чыноўнікі крытыкуюць стварэнне «Белай Русі»: усё роўна нічога не атрымаецца

9:21, — Палітыка

Устаноўчы з'езд аб'яднання «Белая Русь», які адбыўся ў мінулую суботу, прыцягнуў да сабе ўвагу грамадскасці заявай пра тое, што ў перспектыве магчымае ператварэнне яго ў палітычную партыю.

Віктар Чыкін – галоўны рэдактар газеты «7 дзён», у мінулым – сакратар ЦК ПКБ, першы сакратар ЦК КПБ, створанай пры яго непасрэдным удзеле з групы камуністаў, якая адшчапілася ад ПКБ. У эксклюзіўным каментары для Camarade.biz ён сказаў:

– Спробы стварыць «партыю ўлады» робяцца на постсавецкай прасторы не першым разам. І ўсе яны скончыліся няўдачай. Найлепшы прыклад таму – «Единая Россия». Прычына цалкам відавочная. Партыі ствараюцца не пад пэўнага палітыка, якім бы выбітным ён ні быў, а пад ідэалогію. А ідэі, як вядома, з палітычнай класікі, павінны авалодаць масамі. Пры актыўнай іх прапагандзе на гэта патрабуецца як мінімум дзесяць гадоў. У адваротным выпадку, партыі аказваюцца альбо мёртванароджанымі, альбо дэкаратыўнымі, што мы і назіраем у Расеі. Масавае паломніцтва ў «Единую Россию» тлумачыцца не папулярнасцю самой партыі, а выключна высокім аўтарытэтам Уладзіміра Пуціна.

Пры стварэнні грамадскага аб'яднання «Белая Русь» выкарыстоўваецца, па сутнасці, тая самая тэхналогія. Ідэалогіі ў яе няма. Прынамсі, пакуль. Ёсць адкрыта выказанае –падтрымліваць кіраўніка дзяржавы. Але, шчыра кажучы, я не ўпэўнены, што на такім палітычным узроўні яно Аляксандру Лукашэнку неабходнае. Мімаволі закрадаецца думка, што некаторыя ўпраўныя людзі хочуць выкарыстаць яго імя ў сваіх мэтах. Да таго, што тычыцца ператварэння «Белай Русі» ў «партыю ўлады», я выказваю асцярожны аптымізм. Пажывем – убачым, што з гэтага атрымаецца. Але як чалавек, які прысвяціў партыйнай працы значную частку свайго жыцця, хачу сказаць, што гэтай справай трэба займацца прафесійна і з поўнай аддачай. У Аляксандра Радзькова, які ўзначаліў новую арганізацыю, няма ні адпаведнага досведу, ні магчымасці цалкам прысвяціць сябе партыйнаму будаўніцтву. Ва ўсякім разе, гэта выцякае з яго заявы пра жаданне захаваць за сабою пасаду міністра адукацыі. А значыць, нельга выключыць, што і гэтым разам хочуць зрабіць як лепш, а атрымаецца, як заўсёды!

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12032)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5081)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4959)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4601)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4059)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3868)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3694)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3672)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3612)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3484)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: