Гэбхардт Вайс: «Нямеччына падзяляе матывы Вашынгтона»
1
13:23, — Палітыка
Ці падтрымае Нямеччына санкцыі ЗША, якія былі ўведзены адносна беларускага канцэрну “Белнафтахім”?
“Пакуль не было афіцыйнай рэакцыі Бэрліну наконт гэтых санкцый. Мы да пэўнай ступені падзяляем матывы Вашынгтона, якія далі штуршок гэтым санкцыям. Калі санкцыі ў гэтай канкрэтнай фазе разьвіцьця зьяўляюцца дзейсным інструмэнтам, гэта трэба паглядзець. Нямецкая палітыка канечне зьвязана і з пытаньнем прадуктыўнага дыялёгу зь Беларусьсю”, адказаў “Радыё Свабода” амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гэбхардт Вайс.
Гэбхардт Вайс узяў сёньня ўдзел прэс-канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця ў Менску X Менскага форуму “Беларусь – эўрапейская нацыя ў працэсе пераменаў: ідэнтычнасьць і супрацоўніцтва ў сфэрах палітыкі, эканомікі, грамадзтва”. Форум пачынае працу 22 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры.





