9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая да магчымага выхаду з АБСЕ

Масква вывучае варыянт выхаду з Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе як адказ на прэтэнзіі АБСЕ з нагоды звужэння магчымасцяў назірання за расейскімі выбарамі, паведамляе Reuters.

АБСЕ адмовілася прысылаць назіральнікаў на парламенцкія выбары ў РФ, заявіўшы, што мясцовыя ўлады чыняць візавыя і іншыя перашкоды.

Ацэнкі АБСЕ з'яўляюцца для большасці ўрадаў і інвестараў Захаду галоўнымі індыкатарамі ўзроўню дэмакратыі.

Масква не раз выказвала незадаволенасць "лекцыямі Захаду аб дэмакратыі" і дала зразумець, што можа адмовіць АБСЕ ў запрашэнні на прэзідэнцкія выбары-2008.

"Выхад з АБСЕ – гэта з радыкальных варыянтаў развязання сітуацыі", – сказаў журналістам сябар Цэнтрвыбаркама Ігар Барысаў у адказ на пытанне, ці можа Расея пакінуць арганізацыю, з якой у Крамля даўно напружаныя стасункі.

"Расея гатовая да дыялогу з АБСЕ. Але калі яны грукаюць дзвярыма, калі не хочуць мець стасункащ з намі, то АБСЕ варта падумаць, ці разрываць стасункі з намі", – сказаў ён, дадаўшы, што "ўдзел у АБСЕ адбываецца на добраахвотнай аснове".

Назіральнікі АБСЕ знайшлі парушэнні падчас расейскага парламенцкіх выбараў-2003. Падчас цяперашняй агітацыйнай кампаніі дамінуе партыя "Единая Россия", якая прапагандуе прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна, а апазіцыя скардзіцца на прэсінг улад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках