banner1 banner1 banner1

21.11.2007

Улада не прызнае Курапаты важная навіна 5

8:28, — Грамадства

У Міністэрстве культуры лічаць, што памятныя знакі, пабудаваныя грамадскасцю ў Курапатах, не з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінкульта на ліст грамадскасці ў сувязі з апошнімі актамі вандалізму ва ўрочышчы Курапаты, якое занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў.

У лісце, падпісаным намеснікам міністра культуры Уладзімірам Грыдзюшкам, даецца спасылка на другі пункт артыкула 20 закона "Аб абароне гісторыка-культурнай спадчыны". Паводле яго мемарыяльныя знакі, усталяваныя грамадскасцю ва ўрочышча, не могуць быць занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

У інтэрв'ю БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Антось Астаповіч адзначыў, што згодна з пазіцыяй Мінкульта не павінны ахоўвацца дзяржавай усе памятныя знакі, пабудаваныя ў Курапатах грамадскасцю, у тым ліку Крыж пакут і лава Клінтана. "Такім чынам, на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад аховай дзяржавы, можна рабіць усё што заўгодна, пры адсутнасці прававых механізмаў, якія маглі б гэтаму перашкодзіць", – падкрэсліў А.Астаповіч.

Ён лічыць, што службоўцы павінны кіравацца не толькі артыкуламі закона, але і маральнымі нормамі. "Бо ненармальнай з'яўляецца сітуацыя, пры якой народны мемарыял у Курапатах можа быць беспакарана пашкоджаны", – адзначыў А.Астаповіч.

Нагадаем, у сувязі з апошнімі актамі вандалізму ў Курапатах грамадскі аргкамітэт па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій накіраваў адкрыты зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, Генеральную пракуратуру, МУС, КДБ, Мінкульт і Менгарвыканкам. У дакуменце, падпісаным сустаршынямі аргкамітэта, старшынямі БДТАПГК і АТ "Хрысціянская злучнасць "Курапаты", змешчаны шэраг патрабаванняў да ўлад. Сярод іх – забеспячэнне аховы Курапатаў, правядзенне грунтоўнага расследавання актаў вандалізму ва ўрочышчы з прыцягненнем вінаватых да крымінальнай адказнасці, а таксама ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэрагу памятных знакаў, пабудаваных грамадскасцю ў Курапатах.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта04.12.0805.12.08
EUR2 743.972 729.67
USD2 170.002 174.00
RUB77.7277.76

Ці падвысіцца ў 2009 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі?

Результаты

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8751)

1.12, 8:24, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (6035)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5891)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5703)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5662)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5409)

1.12, 11:50, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (5070)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4881)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4853)

28.11, 15:53, — Палітыка

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4343)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: