10 чэрвеня 2026, Серада, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія «Евросеть» сыдзе з Беларусі

12

Кампанія "Евросеть" на пачатку 2008 г. прыме рашэнне наконт далейшай працы на рынку Беларусі. "Евросеть" разглядае пытанне сыходу з рынку ў сувязі з змяненнем падатковага заканадаўства.

Падатак з продажу ў 2007 г. павялічаны з 5 да 15%. У сувязі з гэтым у "Евросети" цяпер лічаць працу кампаніі ў Беларусі неэфектыўнай. У кампаніі адзначылі, што на пачатку 2008 г. улады Беларусі маюць намер перагледзець пытанне павелічэння падатку. "Ад гэтага рашэння будзе залежаць – ці застанецца "Евросеть" на беларускім рынку", – растлумачылі РБК у кампаніі.

Нагадаем, "Евросеть" выйшла на рынак Беларусі ў верасні 2005 г. Кампанія працуе ў фармаце дыскаўнтэра, з'яўляецца дылерам найбуйнейшых аператараў сувязі. Асноўнымі кірункамі дзейнасці з'яўляюцца рознічны гандаль сотавымі тэлефонамі, лічбавымі фотаапаратамі, тэлефонамі DECT, CD- і mp3-плэерамі, аксесуарамі, а таксама падключэнне да аператараў сотавай сувязі. Колькасць салонаў сувязі кампаніі, паводле дадзеных на канец першага паўгоддзя 2007 г., дасягнула 4 тыс. 883. Сумарнае абарачэнне ў першым паўгоддзі 2007 г. вырасла на 41,6% – да 2 млрд. 600 млн. даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках