10 чэрвеня 2026, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Службоўцы заклапаціліся «ідэйнай перакананасцю» моладзі

Магілёўскі гарвыканкам разгледзеў у сераду ролю ўстаноў культуры, іншых арганізацый у фармаванні ў моладзі высокай маральнасці, ідэйнай перакананасці і павагі да дзяржавы, паведамляе "Інтэрфакс".

На пасяджэнні гарвыканкама паведамлялася, што рэалізацыя дзяржаўнай моладзевай палітыкі з'яўляецца важнай часткай сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця горада. Адной з вядучых форм арганізацыі свабоднага часу моладзі горада з'яўляюцца аб'яднанні, клубы і кружкі па інтарэсах. Таксама важная роля адводзіцца працоўнай дзейнасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі ў канікулярны час у будаўнічых і працоўных атрадах, якія ствараюцца на базе ўстаноў адукацыі.

Вялікае значэнне ў сістэме арганізацыі вольнага часу моладзі, фармавання ў яе ідэйнай перакананасці, маральнасці, павагі да дзяржавы надаецца масавым мерапрыемствам, акцыям, экспедыцыям, конкурсам і спаборніцтвам.

Разам з тым у дадзенай працы маюць месца «нявыкарыстаныя рэзервы». Аналіз дзейнасці ўстаноў культуры, адукацыі, фізкультуры і спорту, фармаванняў па месцы жыхарства сведчыць пра неабходнасць паляпшэння іх дзейнасці па насычэнні свабоднага часу моладзі новымі, нестандартнымі і разнастайнымі формамі правядзення, па падвышэнні іх ідэйнай і выхаваўчай скіраванасці, адзначалася на пасяджэнні гарвыканкама.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках