banner1 banner1 banner1

21.11.2007

Галоўнае, каб «джыпы» не куплялі…

16:08, — Грамадства

У Менску з візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўракамісіі на чале з Жанам-Эрыкам Хольцапфелем. Падчас візіту дэлегацыі абмяркоўваецца пытанне выдзялення Брусэлем Беларусі 5 млн еўра на паляпшэнне навакольнага асяроддзя.

Каб вызначыць, на якія менавіта кірункі маглі б пайсці сродкі Еўракамісіі, сябры дэлегацыі ў гэтыя дні праводзяць шэраг сустрэч у беларускіх міністэрствах і ведамствах. Пра вынікі гэтых перамоваў пакуль нічога не паведамляецца. Таму «Нямецкая хваля» вырашыла высветліць, што думаюць адносна магчымага выкарыстання дапамогі ЕЗ беларускія эксперты ў сферы экалогіі.

Маштаб дапамогі і эфектыўнасць выкарыстання

Што такое пяць мільёнаў еўра для Беларусі? Шмат гэта ці не, каб вырашыць хоць нейкую экалагічную праблему? На думку галоўнага рэдактара газеты «Беловежская пуща» кіраўніка ініцыятывы “Terra-канвенцыя” Валерыя Дранчука, гэта:

«Вельмі нават істотная сума, калі падысці да гэтага рацыянальна, узважана і дэмакратычна».

А кіраўнік Інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад» прафесар Васіль Несцярэнка адзначае, што 5 мільёнаў еўра – не тая сума, якую маглі б вылучыць еўрапейскія структуры на вырашэнне экалагічных пытанняў у Беларусі:

«Вядома, гэта мала. Я прывяду толькі такі прыклад: чарнобыльская праграма па Беларусі, фундаваная нашым урадам, летась складала трыста мільёнаў даляраў, сёлета – ужо чатырыста. Так што гэта невялікая сума. Але калі б яе належным чынам накіравалі на рэабілітацыю дзяцей, гэта было б вельмі правільна».

Па словах эколага Валерыя Дранчука, Беларусь ужо мае досвед атрымання замежнай фінансавай дапамогі на вырашэнне экалагічных праблем, а таксама яе нерацыянальнага выкарыстання:

«Дзесяць гадоў таму на развіццё біяразнастайнасці Белавежскай пушчы быў вылучаны мільён. На той час гэта была насамрэч вялікая сума, а яе проста разбазарылі. Куплялі машыны, якія потым неяк дзіўна «гублялі», я маю на ўвазе «джыпы» і нейкія іншыя дарагія заходнія аўтамабілі».

Былі б грошы, а прыярытэты знойдуцца

Валеры Дранчук назваў некалькі найбольш прыярытэтных кірункаў, на якія, як ён мяркуе, маглі б быць скарыстаныя сродкі, якія прадстаўляюцца Еўрапейскай камісіяй:

«Аднаўленне рэк – вельмі неабходная справа. Яны зарастаюць, мялеюць, і іх трэба ратаваць. Я б пачаў з самай вялікай ракі – Бярэзіны, або з таго ж Нёмана, які лічаць самай беларускай ракой. Наколькі яна змялела! А гэта вялікая рака.

Акрамя таго, развіццё, аднаўленне і захаванне менавіта натуральных лясоў, так званых самасееў. Пасля праблема акультурвання нашых тэрыторый, захламленых і засмечаных. Я назваў тры кірункі, хоць іх не тры, а трыццаць, а магчыма, і трыста».

У сваю чаргу, прафесар Васіль Несцярэнка прыярытэтнай для краіны лічыць іншую праблему:

«У нас галоўная экалагічная праблема – Чарнобыль. Я выдаткаваў бы сродкі на аздараўленне дзяцей, на забеспячэнне іх чыстымі прадуктамі харчавання. Нам трэба ратаваць дзяцей».

Кантроль і галоснасць

Дырэктар «Белрада» бачыць неабходнасць дбайнага кантролю над сродкамі, якія вылучаюць, каб забяспечыць іх выкарыстанне па прамым прызначэнні:

«Трэба даць іх такім людзям, якія выдаткуюць гэтыя грошы на дзяцей, а не з'ядуць іх».

З прафесарам Васілём Несцярэнкам ў пытанні кантролю над выдаткоўваннем грошай згодзен і эколаг Валеры Дранчук:

«Проста патрэбная галоснасць. Ва ўсім, як у палітыцы, так і ў экалогіі, а ў экалогіі асабліва, патрэбен грамадскі кантроль, справаздача перад журналістамі, хто атрымае гэтыя грошы, і на што яны насамрэч пойдуць. Я баюся, што калі не будзе справядлівага размеркавання гэтай дапамогі, галоснасці, калі не будзе нейкай конкурснай асновы, то гэтая сума сапраўды можа страціцца. Яна апынецца проста кропляй у моры».

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8659)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6006)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5055)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4204)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4172)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4020)

6.10, 14:56, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4010)

7.10, 8:53, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3922)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3731)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3672)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: