9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адзначае Дзень Свабоды

Сёння, 22 лістапада, Украіна адзначае Дзень Свабоды. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што перажывае з кожнай новай гадавінай памаранчовай рэвалюцыі "ўсё мацнейшыя пачуцці".

А 12 гадзіне з нагоды свята ўкраінскі лідэр возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. "Тое, пра што мы марылі 7-8 гадоў таму, сёння ў нас ёсць", – адзначыў у гэтым звязку Юшчанка.

Народны саюз Наша Украіна, а таксама дзве грамадскія арганізацыі Народная варта і Рэфармацыя падалі свае заяўкі ў Кіеўгарадміністрацыю на правядзенне ў цэнтры сталіцы святочных мерапрыемстваў з нагоды гадавіны памаранчовай рэвалюцыі 22 лістапада.

Грамадская арганізацыя Моладзевы Саюз Наша Украіна плануе разгарнуць у Кіеве самы вялікі ў свеце Дзяржаўны сцяг Украіны.

Нагадаем, у 2005 годзе прэзідэнт Украіны заснаваў Дзень Свабоды 22 лістапада для зацвярджэння свабоды і дэмакратыі, выхавання пачуцця нацыянальнай годнасці, а таксама ўлічваючы гістарычнае значэнне падзей восені 2004 года, названых "памаранчовай рэвалюцыяй".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках