9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архіўныя матэрыялы

Навіны па даце

Навіны за 23.11.2007

  • Прэм’ер-міністр Польшы заклікае беларускія ўлады да дэмакратыі
    19:05 Прэм’ер-міністр Польшы заклікае беларускія ўлады да дэмакратыі

    Сёньня прэм’ер польскага ўраду Дональд Туск зьвярнуўся да парлямэнту краіны з праграмнай прамовай, у якой прадставіў плян працы свайго ўраду.

  • Карл-Георг Вельман: «Сотрудничество с Чавесом и Ахмадинежадом -- не альтернатива для Беларуси»
    18:03 Карл-Георг Вельман: «Сотрудничество с Чавесом и Ахмадинежадом -- не альтернатива для Беларуси»

    «Время субсидирования Россией белорусской экономики окончательно прошло», -- заявил член комитета по иностранным делам, депутат Бундестага Карл-Георг Вельман, выступая 23 ноября на Х Минском форуме. «Беларусь будет в будущем платить мировую цену за энергоресурсы, а расходы за их потребление будут для Беларуси драматически расти».

  • Мікалай Халезін: «Лідэры контр-культуры павінны выпрацаваць агульныя патрабаванні да ўлады»
    17:38 Мікалай Халезін: «Лідэры контр-культуры павінны выпрацаваць агульныя патрабаванні да ўлады»
    8

    У сувязі з сустрэчай беларускіх рок-музыкаў з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі Алегам Праляскоўскім, кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін агучыў падчас запісу перадачы «Пражскі акцэнт» на «Радыё Свабода» новую ініцыятыву. Пра гэтую ініцыятыву Мікалай Халезін распавядае ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

  • Ігар Варашкевіч: «Мы засталіся тымі, хто ёсьць»
    16:59 Ігар Варашкевіч: «Мы засталіся тымі, хто ёсьць»
    23

    У пятніцу 23 лістапада Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізавала прэс-канфэрэнцыю з музыкамі, якія два дні да гэтага сустракаліся з галоўным ідэолягам краіны Алегам Праляскоўскім. Сустрэча з журналістамі задумвалася дзеля таго, каб канчаткова расставіць кропкі над «і» ў гэтым пытаньні.

  • Віктар Івашкевіч: Улады імітуюць «перабудову»
    16:27 Віктар Івашкевіч: Улады імітуюць «перабудову»

    Пра актуальныя падзеі палітычнага жыцця Беларусі прэс-цэнтр Хартыі’97 размаўляе з намеснікам старшыні партыі БНФ Віктарам Івашкевічам.

  • 16:09 «Белнафтахім»: Нашы рахункі насамрэч арыштаваныя 2

    Канцэрн «Белнафтахім» паставіўся да санкцый Мінфіна ЗША «з вялікім шкадаваннем» і прызнаўся, што яго рахункі насамрэч арыштаваныя.

  • Fitch Ratings: У Беларусі адзначаецца істотная валютная рызыка
    16:01 Fitch Ratings: У Беларусі адзначаецца істотная валютная рызыка
    7

    Ліквіднасць банкаўскага сектара Беларусі з'яўляецца ўразлівай, паказчыкі капіталізацыі пагаршаюцца, і адзначаецца істотная валютная рызыка. Да такой высновы прыйшло міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings, якое апублікавала новую спецыяльную справаздачу, прысвечаную банкаўскай сістэме Беларусі.

  • Грамадскім арганізацыям падвысілі плату за арэнду
    15:57 Грамадскім арганізацыям падвысілі плату за арэнду

    З новай праблемай неўзабаве могуць сутыкнуцца ўсе грамадскія аб'яднанні. Арэндная стаўка для іх можа быць паднятая адразу ў 10 разоў.

  • Туркменістан хоча ўзняць цану на газ для Расеі
    15:11 Туркменістан хоча ўзняць цану на газ для Расеі

    Расейска-туркменскія перамовы аб супрацоўніцтве ў газавай сферы адбыліся 23 лістапада ў Ашхабадзе. Як заявіў паводле іх вынікаў старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер, "туркменскія калегі паінфармавалі нас пра міжнародныя кантакты, што адбыліся ў апошнія месяцы, падчас якіх прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і адміністрацыі ЗША паслядоўна праводзілі тэзіс пра тое, што цана туркменскага газу па дзейных экспартных кантрактах з'яўляецца вельмі нізкай на фоне наяўнай кан'юнктуры цэнаў на прыродны газ у Еўропе і можа быць вышэйшым.

  • Чаргінец падае ў суд на незалежных журналістаў
    14:28 Чаргінец падае ў суд на незалежных журналістаў
    12

    Старшыня «палаты прадстаўнікоў» па нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец падаў пазоў у суд супраць вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча і прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Время новостей», якое выдае недзяржаўную газету «Новы час».

  • Афіцыйны Менск ігнаруюць
    14:18 Афіцыйны Менск ігнаруюць
    1

    Расейскі «Газпром» пакуль не адказаў на прапановы беларускага боку ўзяць удзел у мадэрнізацыі беларускіх энергетычных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпенец, адказваючы на пытанні журналістаў.

  • 14:17 Ільготы для студэнтаў паставяць у залежнасць ад стасункаў з рэктарам 3

    Сёння Аляксандр Лукашэнка чарговым разам паабяцаў студэнтам, што рашэнне па іх ільготах на праезд будзе выпрацаванае да сярэдзіны снежня. Пры гэтым ён даў зразумець, што лічыць немэтазгодным падвышэнне памеру стыпендый. "Мы маглі б падняць узровень стыпендый, але гэта не зніме пытання, бо студэнты могуць выдаткаваць грошы не на праезд. Таму рашэнне павінна прымацца непасрэдна па кожным выпадку", – заявіў ён.

  • Міліцыя просіць больш грошай з бюджэту
    14:13 Міліцыя просіць больш грошай з бюджэту
    16

    Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў лічыць неабходным павялічыць бюджэтныя выдаткі на праваахоўную дзейнасць. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі 23 лістапада ў Бабруйску падчас вучобы дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”.

  • 13:31 Стабільная нестабільнасьць 3

    Дзіўныя рэчы адбываліся на мінулым тыдні. Спачатку Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў урад за правалы ў эканоміцы і нават зазначыў, што пад пагрозай апынуліся ўсе нашы дасягненьні. А літаральна празь дзень ён жа заявіў, што у краіне няма ніякай крытычнай сытуацыі.

  • Пасланне нашчадкам ад дыктатара
    12:07 Пасланне нашчадкам ад дыктатара
    14

    Аляксандр Лукашэнка сёння наведае з працоўнай паездкай Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Падчас паездак плануецца, што Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы з пасланнем будучым пакаленням у падмурак Магілёўскай гарадской ратушы, якая цяпер будуецца.

  • «Рок-коле» Праляскоўскі не дапаможа
    11:40 «Рок-коле» Праляскоўскі не дапаможа
    5

    Фестываль "Рок-кола", які праводзіўся ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць) апошнія 17 гадоў і быў забаронены ў лістападзе рашэннем мясцовых уладаў, будзе праводзіцца ў Смаленску.

  • Лукашэнка закрыў крамы duty-free
    10:57 Лукашэнка закрыў крамы duty-free
    4

    Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў Указ № 589 "Аб асаблівасцях функцыянавання крам бяспошліннага гандлю", а таксама зацвердзіў адпаведнае Палажэнне.

  • МУС абяцае яшчэ адну амністыю ў 2008 годзе
    10:34 МУС абяцае яшчэ адну амністыю ў 2008 годзе
    4

    Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў не выключае, што ў 2008 годзе ў Беларусі будзе абмяркоўвацца пытанне аб правядзенні яшчэ адной амністыі.

  • Кандыдаты ў прэзідэнты падаюць скаргі ў ААН
    10:22 Кандыдаты ў прэзідэнты падаюць скаргі ў ААН

    Прадстаўнікі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года пададуць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з нагоды парушэння выбарчых правоў прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. 22 лістапада пра гэта дамовіліся Ігар Рынкевіч, былы адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, і экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

  • Льготнікаў «абабралі» яшчэ да адмены льгот
    10:03 Льготнікаў «абабралі» яшчэ да адмены льгот

    У Менску ў снежні льготныя праязныя будуць прадаваць толькі на першую дэкаду. Гэта звязанае з уступленнем у сілу з 17 снежня 2007 года закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян».

  • 9:53 Дэбаты он-лайн: Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч

    22 лістапада на пытаньні чытачоў "Нашай Нівы" у рэжыме рэальнага часу адказвалі палітыкі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч. Нагадаем, што 8—9 сьнежня ў палацы культуры МАЗ пройдзе чарговы справаздачна-выбарчы зьезд ПБНФ.

  • Цэны на паслугі ЖКГ значна вырастуць
    9:36 Цэны на паслугі ЖКГ значна вырастуць

    Рост цэн на паслугі ЖКГ у 2008 годзе будзе залежаць ад цаны на газ, цеплавую і электрычную энергію. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.

  • Ирина Козулина: В Беларуси не только Козулин сидит по политическим мотивам. Надо об этом помнить…
    9:19 Ирина Козулина: В Беларуси не только Козулин сидит по политическим мотивам. Надо об этом помнить…

    Завтра политзаключенный Александр Козулин увидит свою семью – супругу и дочерей. Три дня они проведут вместе. Накануне этой встречи корреспондент «Белорусского партизана» встретился с Ириной Ивановной Козулиной, которая является также координатором общественной комиссии в поддержку политзаключенных в Беларуси.

  • 9:06 Былога мэра Барысава з скандалам выселілі з кватэры 2

    Васіль Бургун кіраваў Барысаўскім гарвыканкамам амаль 10 гадоў і сышоў з пасады год таму. А гэтымі днямі суд вынес рашэнне аб высяленні яго з кватэры.

  • МЗС Нямеччыны настойвае на правядзенні ў Беларусі сумленных выбараў
    9:01 МЗС Нямеччыны настойвае на правядзенні ў Беларусі сумленных выбараў

    Станоўчыя сігналы з Менска павінны стаць больш выразнымі, заявіў намеснік міністра замежных спраў ФРГ Гернат Эрлер на адкрыцці Х Менскага форума ўвечары 22 лістапада.

  • КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў
    8:48 КДБ шукае арганізатараў акцыі пратэсту школьнікаў
    2

    Супрацоўнікі КДБ у Мазыры наведваюць школьнікаў і студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 16 лістапада. Яны патрабуюць назваць прозьвішчы арганізатараў акцыі. У той дзень міліцыянты затрымалі дваццаць пяць чалавек на плошчы Леніна, сярод якіх былі 12-гадовыя школьнікі. У затрыманых знайшлі расьцяжку “Не — скасаваньню льготаў!”.

  • Планы па газавым супрацоўніцтве з Туркменістанам праваліліся
    8:44 Планы па газавым супрацоўніцтве з Туркменістанам праваліліся
    2

    "Перамовы аб магчымым удзеле Беларусі ў здабычы газу ў Туркменістане пакуль не прыносяць жаданага выніку", – паведаміў журналістам 22 лістапада ў Ашгабадзе прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадаюць афіцыйныя крыніцы. Паводле яго слоў, такія перамовы вядуць "Белтрансгаз" і іншыя беларускія кампаніі.

  • Міністр адукацыі гатовы да дыялогу з апазіцыяй
    8:38 Міністр адукацыі гатовы да дыялогу з апазіцыяй
    2

    «Мы маем намер супрацоўнічаць з усімі зацікаўленымі асобамі, у тым ліку і з апазіцыйнымі», – сказаў старшыня грамадскага аб'яднання «Белая Русь», міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў у інтэрв'ю «Народнай волі». – Нам цікавая гэтая дыскусія, сутыкненне меркаванняў. Мы гатовыя да гутаркі і дыялогу з усімі і з кожным».

  • Роўна год таму Еўразвяз зрабіў Беларусі 12 прапаноў
    8:22 Роўна год таму Еўразвяз зрабіў Беларусі 12 прапаноў

    Еўразвяз гатовы развіваць "блізкія ўзаемаадносіны з Беларуссю і яе народам, як толькі беларускі ўрад прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў беларускіх грамадзян". Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай прэс-службай прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне і Беларусі.