9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя просіць больш грошай з бюджэту

16

Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў лічыць неабходным павялічыць бюджэтныя выдаткі на праваахоўную дзейнасць. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі 23 лістапада ў Бабруйску падчас вучобы дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”.

Па словах кіраўніка МУС, у праваахоўных органаў існуе праблема пераходу з новага года на 7-хвіліннае рэагаванне на паведамленне аб злачынстве. У сувязі з гэтым, па словах міністра, "хацелася б значна ўмацаваць аўтапарк, сродкі сувязі", а таксама кампутарны складальнік матэрыяльнай базы і праграмнае забеспячэнне.

Таксама У.Навумаў лічыць, што павелічэнне бюджэтных выдаткаў на праваахоўную дзейнасць неабходнае ў сувязі з стварэннем базы дадзеных ДНК. "Гэта вельмі дарагі працэс", – сказаў міністр.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках