Расследаванне спраў супраць «Маладога Фронту» спыняюць
- 26.11.2007, 9:30
Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці спыніла папярэдняе следства па крымінальнай справе ў дачыненні дзейнасці арганізацыі «Малады Фронт». Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Андрэй Цянюта, які праходзіць па дадзенай справе ў якасці падазраванага.