Сцяг у гонар Уладзіміра Караткевіча
- 26.11.2007, 10:00
Напярэдадні ўгодкаў славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча (сёння яму споўнілася б 77 гадоў) прыкладна а палове на 9-ю вечара ў Віцебску ўзняўся нацыянальны беларускі сцяг.
Вось што распавёў “Радыё Рацыя” , спасылаючыся на крыніцы, вартыя даверу, вядомы ў горадзе апазіцыянер Барыс Хамайда:
- Каля помніка Караткевічу – метрах у дваццаці – на будаўнічых лясах быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. І цыдулка з наступным зместам: “Да народзінаў чараўніка беларускага слова Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Хрыстос прызямліўся ў Віцебску”. І подпіс: “Мірон”.
Сцяг лунаў нядоўга. Хтосьці заўважыў яго і выклікаў міліцыянтаў. Тыя ачапілі месца падзеяў і палезлі на будаўнічныя рыштаванні. Сцяг быў зняты.