9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» распрадае акцыі

17

Дзяржаўны беларускі банк ААТ «АСБ Беларусбанк» у 2008 годзе пачне працэс продажу пакета акцый.

«У наступным годзе мы пачнем працэс продажу пакета акцый у памеры 10%. Мы ўжо ўзгаднілі гэтае пытанне з старшынёй наглядальнага савета банка, Нацбанкам, праўленнем Беларусбанка», – паведаміла Інтэрфаксу ў аўторак у Лондане старшыня праўлення банка Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, цягам 2008 года патэнцыйныя інвестары будуць вывучаць банк, і ў гэтым звязку пагадненне адбудзецца не раней за 2009 год. Пры гэтым яна нагадала, што праграма развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі прадугледжвае захаванне ў дзяржуласнасці акцый 4-х найбуйнейшых банкаў, у тым ліку Беларусбанка да 2011 года.

"Аднак мы прыйшлі да таго, што трэба гэтыя тэрміны перасунуць", – адзначыла Ермакова.

На думку кіраўніка банка, пакет акцый Беларусбанка ў 10% прынясе прыбытак у памеры ад 500 мільёнаў даляраў да 1 мільярда.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках