Віктар Івашкевіч: «У бліжэйшыя два гады будзе пэрыяд штурму і рэфармацыі»
- 27.11.2007, 15:44
8 – 9 сьнежня ў Менску пройдзе чарговы зьезд Партыі БНФ. На пасаду старшыні будуць балятавацца цяперашні лідэр Вінцук Вячорка і яго намесьнікі Віктар Івашкевіч ды Алесь Міхалевіч. «Радыё Свабода» праводзіць паміж прэтэндэнтамі дэбаты ў жывым эфіры. Сёньня – дэбаты паміж Віктарам Івашкевічам і Алесем Міхалевічам.