banner1 banner1 banner1

27.11.2007

Аляксандр Казулін змог убачыць у турме ўнука важная навіна 2

15:51, — Палітыка

У аўторак завяршылася трохдзённае спатканне Аляксандра Казуліна з сваякамі. У калонію «Віцьба-3» разам з жонкай Ірынай і дочкамі Вольгай і Юліяй ездзіў і ўнук палітыка.

Па словах дачкі Вольгі, Аляксандр Казулін, у адрозненне ад папярэдніх сустрэч, ужо смог адаптавацца да жыцця ў калоніі, таму знаходзіцца ў прыпаднятым настроі, вельмі бадзёры і нават падрыхтаваў шэраг каментараў з нагоды апошніх падзей у краіне, сказала Вольга Казуліна прэс-цэнтру Хартыі’97.

А ўвогуле, перадае словы свайго бацькі Вольга, «турма – ёсць турма. А нашы турмы людзей толькі калечаць. Хоць, вядома, звыкнуцца з думкай, што ты нявольны, вельмі складана, таму такое адчуванне, што час спыніўся», – сказаў палітвязень падчас сустрэчы з роднымі.

Галоўнае, што па-ранейшаму турбуе блізкіх палітвязня, гэты стан яго здароўя. Па словах Вольгі, «здароўе вельмі дрэннае, увесь час млявасць, стомленасць, часам нават чытаць складана. У калоніі толькі робяць выгляд, што сочаць за яго здароўем. Кожны дзень узважваюць, мераюць ціск, а потым кажуць, што ўсё ў парадку. А пры гэтым тата вельмі мала есці. Ад турэмнай ежы яму становіцца дрэнна, таму выкарыстоўвае паходы ў сталовую, як шпацыр. Есці у асноўным толькі тое, што мы перадаём. Напрыклад, дзённы рацыён – гэтае сырое яйка, трохі сыра, малако, калі ёсць», – распавяла прэс-цэнтру Хартыі’97 Вольга Казуліна.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у турэмным шапіку абсалютна няма нармальных, «здаровых» прадуктаў. «Калі ўлетку яшчэ былі нейкая гародніна, садавіна, то цяпер нічога няма, а нам нават не дазволілі перадаць лішні дзесятак яек, спаслаліся на перавышэнне вагі. Але тата на гэта ўжо не моцна зважае, навучыўся быць аскетам», – гаворыць Вольга.

Самае прыкрае, на думку родных і самога палітыка, гэта тая маральная атмасфера, якую стварыла кіраўніцтва калоніі вакол Аляксандра Казуліна. «У атрадзе 76 чалавек, у блоку з ім жыве чалавек 17-18, але ён практычна ні з кім не мае стасункаў. Не таму, што не хоча. Проста кіраўніцтва ўвесь час праводзіць так званую «тлумачальную» працу сярод зняволеных. Тых, хто заўважаны ў «злачынных» стасунках альбо пераводзяць у іншыя атрады, альбо нават неяк караюць, таму цяпер тата сам не ідзе на стасункі, каб не нашкодзіць», – сказала Вольга.

На пытанне прэс-цэнтра Хартыі’97, ці спадзяюцца родныя на амністыю Аляксандра Казуліна, дачка Вольга заявіла, што «рашэнне аб амністыі Казуліна залежыць толькі ад аднаго чалавека – Лукашэнкі. А кіраўніцтва калоніі толькі выконвае ўказанні зверху. Скажа Лукашэнка, значыць, будзе амністыя, але мы на гэта не спадзяемся», – гаворыць Вольга.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5991)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5790)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5442)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4738)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4009)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3989)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3790)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3778)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3481)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3304)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: