9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа выставіць умовы Беларусі

2

Урад РФ мае тэхнічныя магчымасці па выдзяленні да канца 2007 года крэдыту Беларусі, заявіў журналістам у аўторак віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

"У урада ёсць права выдаць такі крэдыт. Гэта залежыць ад міжурадавых стасункаў і ад кантактаў і сустрэч нашых урадаў. З пункту гледжання тэхнічных магчымасцяў – такія магчымасці ў (расейскага) урада ёсць", – сказаў Кудрын у кулуарах святкавання 15-годдзя Вышэйшай школы эканомікі, паведамляе РІА “Новости”.

Беларусь у лютым гэтага года звярнулася да Расеі з просьбай выдаць крэдыт на суму 1,5 мільярды даляраў на аплату энергапаставак.

Кудрын растлумачыў, што ў раздзеле бюджэту 2007 года па знешнім доўгу зарэзерваваная сума, якая прадугледжвае выдачу крэдытаў розным краінам без разбіўкі па розных дзяржавах. Аб'ём гэтай сумы дазваляе выдаць крэдыт на суму 1,5 мільярды даляраў, пацвердзіў Кудрын, адказваючы на пытанні журналістаў.

Ён адмовіўся штосьці казаць па магчымых умовах падавання крэдыту Беларусі, калі будзе прынятае прынцыповае рашэнне аб выдачы такой пазыкі.

У ліпені гэтага года Кудрын паведамляў журналістам, што фактычна ўрад РФ ухваліў выдачу крэдыту, і Мінфін займаецца прапрацоўкай варыянтаў умоў выдзялення такога крэдыту. Аднак канчатковага рашэння аб падаванні гэтага крэдыту пакуль няма. Такое рашэнне будзе прымаць урад РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках