banner1 banner1 banner1

28.11.2007

У Віцебску нацыянальны сьцяг узнялі на вышыні ў 30 метраў 10

8:52, — Палітыка

Легендарны Мірон павесіў у Віцебску сьцяг да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Ён быў прымацаваны да электрычных дратоў на вышыні каля 30 мэтраў. Каб зьняць сьцяг, вывешаны ў самым цэнтры гораду, міліцыянтам давялося выклікаць пажарную машыну з лесьвіцай.

Бела-чырвона-белы сьцяг зьявіўся а 10-й вечара недалёка ад будынка абласной бібліятэкі па вуліцы Леніна. За тыя паўгадзіны, пакуль не прыехала міліцыя, яго маглі бачыць сотні мінакоў.

Сьледам за першай міліцэйскай машынай пад'ехалі яшчэ некалькі – з байцамі спэцназу, якія адразу ж пайшлі патруляваць бліжэйшыя двары.

Некалькі спэцназаўцаў засталіся вартаваць падыходы да бібліятэкі. Яшчэ двое скіраваліся сьледам за незалежнымі журналістамі, якія прыехалі на месца здарэньня, і пэўны час адсочвалі ўсе іхныя перасоўваньні з адлегласьці ў дзесятак крокаў.

Яшчэ праз колькі часу каля бібліятэкі зьявілася пажарная машына з лесьвіцай. Пакуль супрацоўнікі МНС дабіраліся да сьцяга, старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пасьпеў распавесьці вядомыя яму падрабязнасьці пра чарговы ўчынак няўлоўнага Мірона:

"З крыніц, вартых даверу, я даведаўся, што бела-чырвона-белы сьцяг залунаў недалёка ад абласной бібліятэкі. З тых самых крыніц мне стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка са словамі: "Слава і вечная памяць героям Слуцкага збройнага чыну!" І подпіс: "Мірон" Калі я прыехаў на гэтае месца, я сапраўды ўбачыў сьцяг, было шмат міліцыі. Магчыма, яны шукалі Мірона. Сьцяг правісеў недзе хвілін 45, потым пад'ехала пажарная машына, і яго зьнялі",– сказаў спадар Хамайда.

Міліцыянты забралі бела-чырвона-белы сьцяг з сабою ды зьехалі. Легендарнага Мірона, які вывешвае нацыянальныя сьцягі ў самых цяжка даступных месцах, адшукаць ды затрымаць ім не ўдалося й гэтым разам.

Напісаць каментар (10)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12216)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5148)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5039)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4685)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4147)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3743)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3742)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3538)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: