banner1 banner1 banner1

28.11.2007

Таццяна Клімава: «Лукашэнка можа вызваліць палітвязняў» 1

20:49, — Палітыка

Сёння ўступіў у сілу закон "Аб амністыі". У выніку амністыі ад адбывання пакарання могуць быць вызваленыя каля 3 500 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды – 1 682.

Аднак сярод амніставаных, верагодней за ўсё, не будзе палітвязняў: былога кандыдата ў прэзідэнты краіны Аляксандра Казуліна, палітыка Андрэя Клімава, лідэраў «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава.

Па словах жонкі Андрэя Клімава Таццяны Леановіч, на гэтую амністыю яна і не разлічвала. «Па-першае, артыкул Андрэя выключаны з-пад дзеяння амністыі, а па-другое, для амніставання палітвязняў патрэбна палітычная воля кіраўніцтва краіны, якое па-ранейшаму адмаўляецца прызнаць, што ў Беларусі ёсць людзі, змешчаныя ў турме па палітычных матывах», – заявіла прэс-цэнтру Хартыі’97 Таццяна Леановіч.

Але, па словах Таццяны Леановіч, улады не спяшаюцца выявіць такую волю. «На якую амністыю можна разлічваць, калі перададзеная ў суд справа Артура Фінькевіча, а па артыкуле, па якім яго абвінавачваюць, прадугледжанае толькі пазбаўленне свабоды альбо апраўданне, але другі варыянт гучыць фантастычна. Для ўлад тут лепшы выхад – спыніць справу ў судовым парадку», – лічыць Таццяна Лявонавіч.

У гэтым звязку Таццяна Леановіч мяркуе, што яе муж, як і іншыя палітвязні, можа быць вызвалены толькі спецыяльным указам Лукашэнкі. У гэтым пытанні яна цалкам падтрымала меркаванне вядомага праваабаронцы Гары Паганяйлы. «Лукашэнка адправіў іх у турму, таму толькі Лукашэнка і можа вызваліць, а не чарговы закон аб амністыі», – гаворыць Таццяна Леановіч.

Заявы міністра МУС Уладзіміра Навумава пра тое, што ў наступным годзе магчымая чарговая амністыя, Таццяна Леановіч лічыць няслушнымі. «Навумаў казаў толькі пра магчымасць абмеркавання пытання аб падрыхтоўцы наступнай амністыі, таму чакаць такога закона варта не раней, чым праз 2-2,5 гады. Гэтыя заявы рабіліся для заспакаення грамадскай думкі. Справа ў тым, што цяперашні закон аб амністыі выклікаў вялікае расчараванне ў грамадстве.

Да таго, як яго адрэдагавалі ў Адміністрацыі прэзідэнта, ён быў значна больш дэмакратычным. У прыватнасці, шмат хто, у тым ліку і Андрэй, разлічвалі на скарачэнне тэрміна пакарання на год, а гэты пункт, як і шэраг артыкулаў, па якіх раней была магчымая амністыя, быў выдалены юрыстамі з адміністрацыі», – распавяла Таццяна Леановіч прэс-цэнтру Хартыі’97.

Нагадаем, згодна з законам амністыя ўпершыню будзе распаўсюджвацца толькі на дзве катэгорыі грамадзян. Першая – толькі ўжо асуджаныя грамадзяне (раней пад амністыю падпадалі таксама асобы, крымінальныя справы ў дачыненні якіх знаходзяцца ў вытворчасці). Другая – асобы, якія цалкам пакрылі прычыненую злачынствамі шкоду, якая падлягае спагнання з іх па прысудзе, які ўступіў у сілу, або іншаму рашэнню суду.

Нагадаем таксама, што вызваленне ўсіх палітвязняў – галоўная ўмова Еўразвяза для нармалізацыі стасункаў з Беларуссю. Дарэчы, нядаўнія санкцыі ЗША супраць канцэрна «Белнафтахім» былі ўведзеныя найперш праз рэпрэсіі супраць апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і татальнага парушэння правоў чалавека.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26286)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6156)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5256)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4450)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4048)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3913)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3822)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3715)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3661)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3460)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: