9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшага блогера ў Беларусі прымусова размеркавалі ў правінцыю

2

З журналісткі газеты “Беларусы і рынак” і супрацоўніцы “Радыё Рацыя” Ксеніі Авімавай дзяржава патрабуе 22 млн. рублёў. Гэтую суму з былой студэнткі спаганяе Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Сёлета Ксенія Авімава скончыла факультэт журналістыкі і не з’явілася на месца размеркавання – у валожынскую газету “Працоўнае слова”. Сама Ксенія працаваць у раёнцы не збіраецца. На пагашэнне запазычанасці ёй адведзена паўгады. Цягам гэтага тэрміну журналістка мае намер знайсці патрэбную суму.

Варта зазначыць, што пару тыдняў таму Ксенія (яна ж блогер АКбара) выйграла міжнародны конкурс "The BOBs — Best Of The Blogs". Ейны блог "Фотаграфаманства" быў прызнаны лепшым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках