9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ пішуць пра «беларусізацыю» Расеі

Польская прэса шырока каментуе маніфестацыі апазіцыі, які мінулі ў выходныя ў Маскве і Пецярбургу. Усе газеты падкрэсліваюць рэзкую рэакцыю ўлад. «Пуцін не дазваляе пратэставаць», – піша «Жэчпаспаліта», «Расея як Беларусь», – чытаем у газеце «Дзённік», «АМАП разганяе супернікаў Пуціна», – паведамляе «Газета выборча».

Каментуючы дзеянні міліцыі і затрыманне, а ў выніку арышт Гары Каспарава, Якуб Кумох піша: «Пуцін паказвае сапраўдны твар свайго рэжыму». Кумох падрабязна выкладае ход судовага працэсу супраць Каспарава, зважаючы на такія сумнеўныя моманты як два розныя сведчанні аднаго і таго ж міліцыянта, забарона выказацца сведкам абароны і іншыя. «Я пішу гэта, – працягвае публіцыст, – каб паказаць як выглядае суд над палітыкам апазіцыі ў Расеі ў 2007 годзе, на дзевятым годзе праўлення Уладзіміра Пуціна. Я ведаю яшчэ толькі адну краіну ў Еўропе, у якой такім чынам прысуджаюць людзей. Гэта Беларусь Аляксандра Лукашэнкі».

«Тое, што здарылася ў Маскве, Пецярбургу, а раней Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Назрані, – чытаем у каментары Якуба Кумоха, – гэта «беларусізацыя» Расеі. Я доўга задумваўся: чаму гэта можа служыць? І, прызнаюся, не ведаю». Публіцыст задае пытанне: ці не з'яўляецца гэта своеасаблівым тэстам для Еўропы. Ён падкрэслівае, што як раз у Кітаі ў той час знаходзіўся Нікаля Сарказі, які імкнецца не закранаць пытанні аб правах чалавека, якія раздражняюць бок, што яго прымае. Магчыма, – суботнія і нядзельныя падзеі, – гэта добры сігнал для Еўропы, – мяркуе Якуб Кумох: «Хочаце заключаць з намі пагадненні, тады стаўцеся да нас, як да кітайцаў і не ўмешвайцеся ў нашы справы».

«Ад адказу Еўропы залежыць вельмі шмат, я веру, што Захад не абмяжуецца толькі вербальнымі пратэстамі, – завяршае гэты публіцыст свой каментар у газеце «Дзённік».

Падобны тон чуецца ў каментары Томаша Бялецкага ў «Газеце выборчай»: «Арышт Гары Каспарава, які адважыўся пратэставаць на вуліцы насуперак забароне Крамля, – гэта ў Расеі сімвал новага часу».

На думку Бялемцкага, дагэтуль можна было казаць пра рэжым у Расеі як пра «паўдэмакратыю». «Стыль актуальнай перадвыбарнай кампаніі дазваляе ўжо скарыстацца словам «аўтарытарызм», – піша ён.

Бялемцкі прымячае, што сярэднестатыстычны расеец не разумее «чаго хоча гэты Каспараў?», бо не адчувае на ўласнай шкуры палітычных рэпрэсій і радуецца заможнасці, якая расцем, за якую хваліць прэзідэнта Пуціна.

Аднак, – канстатуе журналіст, – «хоць складана падтрымліваць дэмакратычную меншасць, якой народ не сімпатызуе, нельга перастаць нагадваць пра яго правы, якія гарантуе таксама расейская канстытуцыя. І гэта не толькі пытанне маральнасці, але таксама еўрапейскіх інтарэсаў. Дэмакратычны рух павінен выжыць, каб калі-небудзь ён зноў мог прапанаваць абуджанай Расеі будаўніцтва дэмакратыі», – піша Томаш Бялемцкі ў «Газеце выборчай».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках