10 чэрвеня 2026, Серада, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзел дэмакратаў у «выбарах» – пад пытаннем

Да 15 студзеня 2008 года аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) плануюць канчаткова вызначыцца з фарматам удзелу ў так званых парламенцкіх выбарах.

Па словах старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, да 15 студзеня павінна адбыцца пашыранае пасяджэнне Палітрады АДС, у якім возьмуць удзел усе кандыдаты з адзінага спісу АДС, якія прайшлі працэдуру адбору на рэгіянальным узроўні. Адпаведнае рашэнне было прынятае 28 лістапада на пасяджэнні прэзідыума Палітрады АДС, паведамляе БелаПАН.

Цяпер, па словах А.Лябедзькі, узгадненне ў рэгіёнах прайшлі кандыдаты па 73 выбарчых акругах. "Мы хацелі б мець поўны спіс кандыдатаў ужо цяпер. Аднак у астатніх рэгіёнах прысутнічае моцная канкурэнцыя. Там на адно месца прэтэндуюць па чатыры–пяць чалавек", – паведаміў ён.

Акрамя таго, на пасяджэнні прэзідыума Палітрады АДС быў абмеркаваны праект звароту да ўлад. Па словах лідэра АГП, у ім дэмсілы прапаноўваюць перамовы "на прадмет правядзення свабодных дэмакратычных выбараў, якія былі б прызнаныя сусветнай супольнасцю". Па словах палітыка, у самыя блізкія дні дакумент будзе перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках