Пісьменніка Шандаровіча судзяць за падтрымку Каспарава (Фота)
7- 29.11.2007, 10:01
У гэтыя хвіліны ў Цвярскім судзе Масквы павінен пачынацца працэс над пісьменнікам Віктарам Шандаровічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі падтрымкі арыштаванага Гары Каспарава. Шандаровіч выйшаў учора на адзіночны пікет, але нейкія правакатары ў цывільным сарвалі акцыю, і пісьменнік быў затрыманы.
Сярод тых, хто праводзіў учора пікет у падтрымку арыштаванага лідэра ОГФ, быў і Мікіта Белых, старшыня партыі "Союз правых сил".
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" учора прызнала Гары Каспарава вязнем сумлення.
Сёння лідэр ОГФ павінен быць выпушчаны на свабоду – тэрмін яго зняволення мінае каля 16:00 па маскоўскім часе.

Віктар Шандаровіч, Пятроўка, 38, адзіночны пікет

З'яўляецца правакатар. У руках – сцяг ОГФ

Забіраюць і Шандаровіча, і правакатара
Фота "Новая газета"