9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» скардзяцца на высокія цэны

7

Нават «дэпутаты» пачалі скардзіцца на высокія цэны і заяўляюць, што ім бракуе зарплаты, якая, дарэчы, перавышае тысячу даляраў у эквіваленце.

Учора на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат “парламента” дэпутаты некалькі разоў паднімалі тэму неапраўдана завышаных цэн на шматлікія паслугі.

«Як вы лічыце, гэта нармальна, што аплата паркоўкі складае 150 тысяч у месяц, а аплата жыллёва-камунальных паслуг у два разы менш? – апеляваў да прадстаўніка Мінфіна «дэпутат» Паплаўскі. – Што ж гэта за цэны такія, што нават мне, з дэпутацкай зарплатай, яны здаюцца вельмі высокімі?».

Адказ Мінфіна быў цалкам прадказальным – кошт паслуг ЖКГ рэгулюецца дзяржавай, як і цэны на асноўныя прадукты харчавання, усё астатняе – на сумленні суб'ектаў гаспадарання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках