Перамога моладзі ў судзе
3- 29.11.2007, 14:12
Cуд Ленінскага раёну спыніў справу ў дачыненьні да моладзевай актывісткі Партыі БНФ Аляксандры Клімовіч. Нагадаем, што на працягу восені менскія суды разглядалі справы актывістаў Моладзі БНФ па так званым Івацэвіцкім працэсе. Хлопцоў і дзяўчат вінавацілі ў лаянцы матам.
Вынікам гэтых судовых спраў сталі 11 штрафаў, 4 прыпыненыя справы, 1 справа перададзена ў камісію непаўнагадовых і 1 справа скончылася пакараньнем ў выглядзе пазбаўленьня свабооды тэрмінам на 5 сутак.
Да сёньняшняга дня ніякіх вынікаў не было па трох справах, адна зь іх - справа над А. Клімовіч. Першы разгляд справы адбыўся ў верасьні гэтага году, тады судьдзя Ленінскага раёну спадарыня Шумская адправіла справу на дапрацоўку ў Івацэвічы ў сувязі з адсутнасьцю дастатковай колькасьці матэрыялаў.