Даражэюць квіткі на цягнікі
- 29.11.2007, 14:40
У пэрыяд з 22 па 30 сьнежня на 12% павысяцца кошты квіткоў на цягнікі дальняга сьледваньня. Рост коштаў зьвязаны з сэзоннай зьменай каафіцыентаў на тарыфы. У летні й навагодні пэрыяды, калі павялічваецца колькасьць пасажыраў, гэты каафіцыент расьце.
У дадзены момант квіток на цягнік Менск-Масква каштуе прыкладна 100 тысячаў беларускіх рублёў. З 22 па 30 сьнежня кошт складзе 120 тысячаў. Аднак ужо 31 сьнежня за білет трэба будзе заплаціць амаль удвая менш – 70 тысячаў.