9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты заклікаюць выйсці 16 снежня на акцыі пратэсту

6

Дэмакраты заклікалі грамадзян Беларусі 16 снежня, у Дзень беларускай салідарнасці, ўзяць удзел у пікетах супраць сацыяльнай палітыкі ўлад і адмены ільгот.

У распаўсюджаным звароце арганізатары нагадваюць, што згодна з Законам «Аб масавых мерапрыемствах», падаць заяўку на арганізацыю пікету можа любы грамадзянін краіны не менш як за 15 дзён да самога мерапрыемства.

Нагадаем, з 17 снежня ў Беларусі адмяняюцца ўсе льготы, у тым ліку, для сацыяльна неабароненых пластоў насельніцтва, пенсіянераў, студэнтаў, «чарнобыльцаў». Прапанаваная наўзамен так званая «адрасная дапамога» закране толькі вельмі вузкае кола асоб. Прычым, каб яе атрымаць, неабходна будзе даказаць, што чалавек сапраўды мае ў гэтым вострую патрэбу, то бок, адстаяць чэргі да розных службоўцаў, каб сабраць шэраг папер. Пры гэтым няма гарантый, што адпаведная камісія не адмовіць у дапамозе.

Такім чынам, Лукашэнка вырашыў зэканоміць больш за 100 мільярдаў рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках