Працоўным распавялі пра палітвязняў
3- 29.11.2007, 17:09
На прахадной Менскага завода халадзільнікаў актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі раздавалі сёння раніцай улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў і паўтары тысячы асобнікаў газет «Свободу Беларуси» і «Глоток воздуха».
Падчас распаўсюджвання інфармацыйных матэрыялаў служба бяспекі прадпрыемства выклікала супрацоўнікаў міліцыі. Але прадстаўнікі праваахоўных органаў не выявілі аператыўнасці, што дазволіла актывістам АГП шчасна пакінуць прахадную МЗХ.
«Такім чынам, мы сумясцілі інфармацыйную кампанію па раздачы незалежных газет і кампанію "Салідарнасць у імя Свабоды"», – сказала сябра Палітрады АГП Валянціна Палевікова.
Анатоль Лябедзька адзначыў, што за месяц гэта ўжо яго трэцяя сустрэча з працоўнымі ля завадскіх прахадных. «І ўсюды адзначаецца падвышаны попыт на недзяржаўную інфармацыю. Мы чуем добрыя водгукі людзей на такія акцыі», – падкрэсліў лідэр АГП.