Амбасадар Латвіі: З 21 снежня кошт візы для беларусаў вырасце да 60 еўра
9:17, — Эканоміка
Кіраўніца дыпмісіі Латвіі ў Беларусі Майра Мора паведаміла, што з 21 снежня кошт латвійскай візы для беларусаў вырасце да 60 еўра. Выступаючы перад прадстаўнікамі турагенцтваў і журналістамі, амбасадар Латвіі выказала шкадаванне, што Беларусь "па шэрагу акалічнасцяў" не можа пакуль карыстацца льготамі ў рамках еўрапейскай палітыкі добрасуседства.
Пры гэтым Майра Мора адзначыла, што ўступленне Латвіі ў Шэнгенскую зону можа стаць стымулам для далейшага росту турыстычнага абмену з Беларуссю.
"Я думаю, што магчымасці, якія дае для Беларусі ўступленне суседніх краін у шэнгенскую прастору, таксама могуць паслужыць стымулам для росту турызму з беларускага боку", – выказала здагадку амбасадарка Латвіі.
Прадстаўнік консульскай службы амбасады Лаура Трэгерэ прагназуе, што пашырэнне шэнгенскай прасторы "істотна спросціць фармальнасці для турыстаў, якія хочуць наведаць усе прыбалтыйскія краіны падчас аднаго падарожжа".





