banner1 banner1 banner1

30.11.2007

Аўтары роліка пра Пуціна «Хороший, хороший, хороший» укралі музыку ў Эніа Марыконэ 1

14:19, — Палітыка

Стваральнікі роліка "Хороший, хороший, хороший!" з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у галоўнай ролі пазапраўна скарысталі ў відэа музыку італьянскага кампазітара Эніа Марыконэ. Як паведаміў прадстаўнік музыкі ў інтэрв'ю тэлеканалу РЕН-ТВ, Марыконе не даваў дазволу на выкарыстанне свайго твору аўтару роліка, размешчанага на сайце "За Путина.Ру", паведамляе "Эхо Москвы".

Нагадаем, 20 лістапада лідэр моладзевага "Яблока" Ілля Яшын падаў у ЦВК скаргу на сайт “За Путина.Ру “ абвінаваціўшы яго ў размяшчэнні пазапраўных агітацыйных матэрыялаў у падтрымку кандыдата ў дэпутаты ад "Единой России" Уладзіміра Пуціна.

Адзначым, кліп "Хороший, хороший, хороший!", створаны інтэрнэт-тэлекампаніяй Russia.ru, за два дні стаў інтэрнэт-хітом, яго праглядзелі амаль 300 тысяч чалавек. Гэта абсалютны рэкорд для рускамоўнага Інтэрнэту, адзначае Дни.ру. "Мы стваралі мужную выяву прэзідэнта, выяву, якая адрозніваецца ад усіх іншых", – адзначае аўтар кліпа, музыка і рэжысёр з Санкт-Пецярбургу Аляксей Вішня.

Рэжысёр прызнае, што мэтавая аўдыторыя яго роліка – слабы пол, а галоўная задача – паказаць прэзідэнта прыгожым. "Гэты кліп зроблены ў большай частцы для жанчын, – прызнаецца Аляксей Вішня. – Жанчыны – гэта наймацнейшы рухавік для мужчын. Звычайна лічыцца, што мужчыны робяць так, як хочуць жанчыны. У нашым роліку ўсе жанчыны хочуць толькі аднаго – Пуціна. Сакрэт у тым, што Пуцін там вельмі прыгожы. У палітычных роліках звычайна гэтага не паказваюць. Але нам атрымалася паказаць, наколькі ён прыгожы".

У роліку скарыстаныя фатаграфіі прэзідэнта і 18 фатаграфій дзяўчат, якія хутка змяняюць адно адну. Усе яны – удзельніцы інтэрнэт-праекту "За Пуціна", якія прагаласавалі за кіраўніка дзяржавы і даслалі на сайт свае фота. "Сярод гэтых дзяўчат ёсць вядомыя тэлевядучыя, спартоўкі, нават гімнастка Аліна Кабаева", – паведаміў Вішня.

Традыцыйна тэлевізійныя праграмы пра палітыкаў у дамашніх абставінах, з сям'ёй і сабакамі набіралі высокія рэйтынгі. Russia.ru і Аляксей Вішня пайшлі далей – яны паказалі Уладзіміра Пуціна ў асобе героя прыгодніцкага фільма.

Між іншым, эксперты адзначаюць, што за непрафесійнасцю выканання роліка крыецца маса тонкіх псіхалагічных прыёмаў, паведамляе "Вэбпланета". Так, сацыёлаг Зміцер Гаўра, прааналізаваўшы ролік пра "Хорошего" Пуціна, адзначыў: "Музыка Эніа Марыконэ, заднія планы, герой, каўбойскі капялюш, мантаж – усё зробленае так, каб таемна, імпліцытна выклікаць у людзей настальгію па маладосці, па часе, калі героі вестэрнаў былі ўзорамі для пераймання".

Сацыёлаг таксама зважае на тое, што ролік акцэнтуе мужчынскі пачатак выявы галоўнага героя: "Традыцыйна, архітэпічна Расея ўспрымалася як жаночы пачатак. У дадзеным выпадку мы маем справу з годнай прапановай пары для Расеі". Акрамя таго, сам назоў "Хороший, хороший, хороший" Зміцер Гаўра разглядае як апеляцыю да бацькоўскіх пачуццяў. "Такімі словамі, як правіла, супакойваюць дзіця, звяртаюцца да тых, пра каго клапоцяцца. Гэта архетыпіка, якая... дае адчуванне роднасных сувязяў", – падагульняе прафесар.

Правільнаму стаўленню да такога роду інфармацыі вучаць нават дзяцей, прычым, у тым ліку на сайце "Президент России гражданам школьного возраста". "Як даведаццца, ці спраўляецца Прэзідэнт з сваёй працай?", – гучыць там адно з пытанняў. І тут жа даецца адказ: "Калі аднойчы ты пачуеш, прачытаеш або ўбачыш, што пра прэзідэнта з раніцы да вечара гавораць адно і тое ж: захапляюцца ім, усхваляюць яго, паўтараюць, што ён вялікі і выдатны, пастаянны і бязгрэшны, – ведай: прэзідэнт не справіўся з сваёй працай, здарылася бяда і ў тваёй краіне больш няма свабоды слова. А значыць, няма і дэмакратыі".

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8677)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6014)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5058)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4206)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4175)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4029)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4026)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3925)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3736)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3673)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: