banner1 banner1 banner1

30.11.2007

Мітынг у памяць пра герояў (Фота) фатаздымкі

15:27, — Палітыка

28 лістапада на Балахаўскіх могілках горада Берасце адбыўся жалобны мітынг прысвечаны памяці ахвяр грамадзянскай вайны 1920 года. Прадстаўнікі Берасцейскай абласной кааліцыі АДС, актывісты руху «За свабоду», моладзь і прадстаўнікі інтэлігенцыі горада Берасце ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ля памятнай пліты ваярам войска генерала С. Булак-Балаховіча.

Пра тое, якое дачыненне мае Слуцкае ўзброены чын да горада Берасце распавёў краязнаўца Ігар Бараноўскі: «Памылкова мы звязваем Слуцкае паўстанне толькі з горадам Слуцкам. У 1920 годзе па тэрыторыі Берасцейскай вобласці праходзіла лінія фронту, якая раздзяляла ўсходнюю і заходнюю Беларусь. У самім Берасце знаходзіўся шпіталь, куды прывозілі параненых з поля бою. Балахаўцы, памерлыя ад ран, сёння на «Балахаўскіх могілках».

«Мы шкадуем, што гэты дзень памяці так і не стаў агульнанацыянальнай датай. Для захаванасці дзяржавы неабходна памятаць дні сапраўды страшных падзей народа. Бо грамадзянская вайна гэта пакута ўсяго народа, калі брат ідзе на брата, падзяляюцца сем'і. Амнезія такіх падзей на дзяржаўным узроўні значыць ухваленне сёння супрацьстаяння ў нашым грамадстве», – пракаментавала Ганна Канюс, старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі БСДП.

Узброенае паўстанне супраць бальшавікоў у раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года не першае паўстанне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яму папярэднічалі паўстанні пад кіраўніцтвам Т. Касцюшка і К. Каліноўскага. Лозунг «За нашу і вашу свабоду» заўсёды быў актуальным для тых, хто хацеў бачыць свабодную, незалежную Беларусь.

Асноўнай рухаючай сілай Слуцкага паўстання стала сялянства, якое супрацівілася савецкай палітыцы вайсковага камунізму і падтрымлівала ідэю незалежнасці Беларусі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года Радай Беларускай Народнай Рэспублікі. Супрацьстаянне ўзначалілі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі і шляхты, якія планавалі і каардынавалі свае дзеянні з нацыянальным войскам Булак-Балаховіча.

Пасля хвалі нацыянальнага адраджэння ў канцы 1980-х гадоў, часткай беларускага грамадства дзень 27 лістапада адзначаецца як Дзень Герояў. Афіцыйныя ўлады Беларусі ігнаруюць гістарычнае значэнне антыбальшавіцкага паўстання гэтаксама, як і ўсё, звязанае з Беларускай Народнай Рэспублікай.

Пасля падзей 20-х гадоў абаронцы Слуцка былі рэпрэсаваныя ў Савецкай Беларусі бальшавікамі.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26333)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6172)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5263)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4459)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4056)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3915)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3826)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3720)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3670)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3467)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: