Мітынг у памяць пра герояў (Фота)
- 30.11.2007, 15:27
28 лістапада на Балахаўскіх могілках горада Берасце адбыўся жалобны мітынг прысвечаны памяці ахвяр грамадзянскай вайны 1920 года. Прадстаўнікі Берасцейскай абласной кааліцыі АДС, актывісты руху «За свабоду», моладзь і прадстаўнікі інтэлігенцыі горада Берасце ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ля памятнай пліты ваярам войска генерала С. Булак-Балаховіча.