banner1 banner1 banner1

30.11.2007

Дарафеева будзе пець Уга Чавесу 7

18:21, — Культура

У хуткім часе ў Венесуэле пачне працу Нацыянальная беларуская выстава. Прэзэнтаваць Беларусь у Каракасе будуць прыблізна 300 чалавек. Акром міністраў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, навукоўцаў і журналістаў дзяржаўных СМІ прэзэнтаваць Беларусь “культурную” будзе Ірына Дарафеева са сваім тэатрам.

Спявачка пацвердзіла “Еўрарадыё”, што ўжо нават вучыць песні на гішпанскай мове, і паабяцала, што будзе спяваць “на жывую”.

Дарафеева ўпэўнена, што яе песні абавязкова дапамогуць ўмацаванню сяброўскіх адносінаў паміж венесуэльскім і беларускім народамі. “У маім рэпертуары так шмат песень! На розных мовах. А ўвогуле, у беларусаў ёсць добрая традыцыя спяваць сэрцам. Не турбуйцеся – мы не падвядзем сваю краіну”, - кажа спявачка.

Пра тое, што Ірына Дарафеева “не падвядзе”, наўрад ці хто сумняецца. Іншая справа – у колькі абыйдзецца такі ваяж краіне. Да Каракаса можна толькі даляцець. Кампанія “Белавія” прапануе вылет з Менску, з дзвюма перасадкамі ў Еўропе. Кошт пералёту ў абодва бакі – 1058 долараў. Пералёт з Масквы праз Франкфурт каштуе 1629 долараў. Памножце на 300 удзельнікаў дэлегацыі.

Такім чынам, толькі пералёт абыйдзецца прыблізна ў 500 тысяч долараў. Колькі ж агулам будзе каштаваць Нацыянальная беларуская выстава беларускаму народу, калі дадаць харчаванне, камандзіровачныя, аплату гатэля і розные банкеты-фуршэты, падлічыць вельмі цяжка.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4909)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4709)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4373)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4209)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4126)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4088)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4014)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3569)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3265)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3011)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: