Актывістаў з рэгіёнаў не пускаюць на Сацыяльны марш
1- 4.11.2007, 11:26
Затрыманы старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін і дзевяць чалавек, якія ехалі на Сацыяльны марш. За дзесяць кілямэтраў ад Горадні іх мікрааўтобус спынілі супрацоўнікі ДАІ, дзеля таго, што машына нібыта лічыцца скрадзенай. Яны былі канваяваныя ў Скідаль для высьвятленьня абставінаў.
У пятніцу вечарам, супрацоўнікамі міліцыі, па тэлефону быў выклікан актывіст руха "За свабоду" Аляксандр Рамановіч, які адмовіўся ад візіта ў мясцовы пастарунак міліцыі. У суботу вечарам, таксама па тэлефону, міліцыянтамі быў выклікан і актывіст руха "За свабоду" Ігар Салавей.
АдказацьЯ таксама адмовіўся ад візіта ў ворганы прымуса, але праз дзесяць хвілін да мяне ў кватэру прыехалі міліцыянты, якія патрабавалі падпісаць "официальное предостережение", быцам за магчымыя парушэньні адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксу Беларусі. Я адмовіўся падпісваць гэтую паперу, патлумачыўшы міліцыянтам, што такім чынам, яны абмяжоўваюць мяне ў свабодзе і правах. Міліцыянты з'ехалі, але абяцалі выклікаць мяне па позве ў Пінскі ГАЎС.
Вось такім чынам, міліцыя і нелегітымная ўлада Беларусі спрабуе недапусьціць удзелу ў массавых акцыях актывістаў з рэгіёнаў.
А сёньня раніцай, міліцыянты тэлефанавалі па хатніх нумарах актывістаў, каб спраўдзіць іх прысутнасьць дома.