banner1 banner1 banner1

5.11.2007

Вечная памяць героям паўстаньня 1794 году 2

8:47, — Палітыка

4 лістапада ў дзень гібелі Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака мазавецкая грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці наведала магілу славутых генералаў паўстаньня 1794 году. Змагары за вольнасьць спачываюць на дзядзінцы храма Маці Божай Пераможнай у Варшаве.

Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах Айчыны нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага. У траўні 1794 году Ясінскі з дывізіяй, у якой большую частку складалі сяляне, разграміў расейцаў каля Палянаў, паблізу Ашмяны. За гэтую перамогу ён атрымаў ранг генерал-лейтэнанта.

Якуб Ясінскі загінуў у баі 4 лістапада, абараняючы варшаўскае прадмесьце Прагу (на правабярэжжы Віслы), якое штурмам захапіла сувораўскае войска, зь нечалавечай лютасьцю зьнішчаючы яго абаронцаў і жыхароў. Яму было трыццаць тры гады.

Поруч зь Ясінскім змагаўся і загінуў зь ім у адзін дзень Тадэвуш Корсак, юрыст, выпускнік Полацкай езуіцкай школы. Стварыў з уласных сялян паўстанцкі атрад, што дзейнічаў у ваколіцах Клюшчан, Сьвянцян і Вільні. За абарону Вільні 15-20 ліпеня 1794 году Корсак атрымаў ад Касьцюшкі званьне генерал-маёра.

Мазавецкая грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці прысутнічала на набажэнстве, пад час якога былі ўзгаданыя мужнасьць і адданасьць барадзьбе за свабоду Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака. Малітва і запаленыя зьнічы на магіле слаўных змагароў сталі данінай іх памяці.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26324)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6171)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5261)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4458)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4054)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3914)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3825)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3719)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3668)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3463)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: