banner1 banner1 banner1

5.11.2007

Хто замовіў збіцьцё старшыні Камітэта дзяржкантролю?

9:50, — Палітыка

У Вярхоўным судзе Беларусі 5 лістапада пачынаецца разгляд гучнай справы аб зьбіцьці старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Адметнасьць разгляду ў тым, што справа закрытая для публікі, прычым дагэтуль не названыя прозьвішчы абвінавачаных.

Пра абвінавачаных вядома, што іх чацьвёра: тры супрацоўнікі КДБ і адзін – дзяржсакратарыяту Рады Бясьпекі. Пра гэта днямі паведаміў журналістам Генэральны пракурор Пётар Міклашэвіч. Паводле ягоных словаў, двое з абвінавачаных чакаюць суду пад вартай, яшчэ двое – пад падпіскай пра нявыязд. Але гэтыя зьвесткі і атк былі вядомыя публіцы. А вось прозьвішчы абвінавачаных дагэтуль грамадзтву невядомыя, пры гэтым пракуратура спасылаецца на прэзумпцыю невінаватасьці, паведамляе “Радыё Свабода”.

Аднак і ў Вярхоўным судзе, дзе будзе праходзіць працэс, таксама прозьвішчаў абвінавачаных не назвалі, запэўніўшы, што інфармацыя з’явіцца апоўдні 5-га лістапада.

Пра тое, што адбылося 12-га ліпеня ў Магілёве зь Зянонам Ломацем, зьвестак таксама вельмі мала. Пракуратура праз тыдзень пасьля інцыдэнту паведаміла толькі: старшыню Дзяржкантролю сапраўды зьбілі. Пазьней стала вядома пра затрыманьні супрацоўнікаў КДБ, якія падчас інцыдэнту нібыта былі пераапранутыя ў міліцыянтаў. Неўзабаве мусілі пакінуць пасады старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка і ягоны намесьнік Васіль Дземянцей, аднак пра сувязь гэтых адставак зь інцыдэнтам у Магілёве афіцыйна не казалі. Між тым, на нарадзе з чэкістамі Аляксандр Лукашэнка асабіста загадаў расьсьледаваць зьбіцьцё Зянона Ломаця. Расьсьледаваньне праводзілася пад грыфам “сакрэтна”. Гэтаксама ў закрытым рэжыме будзе праходзіць і суд.

Былы супрацоўнік КДБ Валер Костка ня верыць, што нехта ў КДБ самастойна рызыкнуў напасьці на Зянона Ломаця. Спадар Костка не выключае правакацыі звонку з мэтай пасварыць сілавікоў. “Калі ўсе сварацца паміж сабой, а ёсьць пэўны цэнтар, куды ўсе ідуць скардзіцца, то лёгка кіраваць”, - лічыць Костка.

Праваабаронца Гары Паганяйла зьвяртае ўвагу на тое, што ўсё часьцей справы вышэйшых асобаў закрытыя ад грамадзтва. Юрыст нагадаў суд над былым старшынём Белтэлерадыёкампаніі Ягорам Рыбаковым, справу намесьніка кіраўніка ідэалягічнай ўправы адміністрацыі Ўладзімера Холада, абвінавачанага ў хабарніцтве.

“Гэта парушае прынцыпы нашага правасудзьдзя, законы і працэдуры. А таксама не адпавядае ні інтарэсам дзяржавы, ні інтарэсам грамадзтва. Тым ня меней, гэта адбываецца. Амаль усе справы, дзе фігуруюць вышэйшыя кіраўнікі, праходзяць закрытымі. Улада ня хоча выносіць бруд на вуліцу. Не выключаю, што ў гэтай гісторыі былі і нейкія моманты, якія кампрамэтуюць спадара Ломаця”, -- мяркуе Гары Паганяйла.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7592)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6383)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6022)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6000)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5679)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5093)

19.08, 12:26, — Палітыка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5092)

15.08, 17:30, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4718)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4024)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3668)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: