9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказны за плітку на плошчы Незалежнасці падаў у адстаўку

Дырэктар унітарнага прадпрыемства, адказнага за рэканструкцыю плошчы Незалежнасці, падаў у адстаўку. Пра гэта піша газета “Советская Белоруссия”.

Ці звязана гэты з тым, што на галоўнай плошчы краіны паклалі радыеактыўную плітку пакуль невядома. Спецыялісты “Дырэкцыі па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці” таксама не каментуюць сітуацыю з адстаўкай дырэктара.

Нагадаем, пытанне пра радыеактыўную плітку першым падняла “Еўрарадыё”. Тратуарная плітка, якой выкладзеная плошча Незалежнасці ў Мінску, мае павышаны радыеактыўны фон. Гэтую плітку ўвогуле катэгарычна забаронена прымяняць на тэрыторыі горада. Чыноўнікі яшчэ у траўні даведаліся, што ўзровень радыяцыі ў ёй перавышае нармальны ў 2 разы, аднак небяспечная плітка “ўпрыгожвае” плошчу да гэтага часу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках